ЛО́ЎКІС (Зянон Валянцінавіч) (н. 5.10. 1946, в. Мажэйкі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў с.-г. вытв-сці (1971). З 1981 у Бел. аграрна-тэхн. ун-це, з 1997 — нач.Гал. ўпраўлення адукацыі і кадраў Мінсельгасхарча. Навук. працы па с.-г. машынах і тэхналогіі вырошчвання бульбы, гідрапрыводзе. Разам з інш. распрацаваў бульбаўборачны камбайн КПК-2-01.
Тв.:
Гидроприводы сельскохозяйственных машин. Мн., 1986;
Гидроприводы сельскохозяйственной техники: конструкция и расчет. М., 1990;
Гидравлика и гидравлические машины. М., 1995 (у сааўт.).
ЛО́ЎРЭНС ((Lawrence) Томас Эдуард) (Лоўрэнс Аравійскі; 15.8.1888, Трэмадок, Вялікабрытанія —19.5.1935),
брытанскі разведчык. Паводле адукацыі археолаг. Скончыў Оксфардскі ун-т (1910). У 1914—19 і 1922—35 у брыт. арміі. У 1916—19 супрацоўнік брыт. Бюро па араб. справах у Каіры. Вёў развед. дзейнасць у Сірыі, Палесціне, Аравіі і Егіпце. У 1916 пераканаў эміра Хусейна — правіцеля тур. ўладання Хіджаз на 3 Аравійскага п-ва — узняць мясц.араб. насельніцтва на антытур. паўстанне, якое ўзначаліў разам з сынам Хусейна Фейсалам. Паўстанне пашырылася на інш. тэрыторыі і ў далейшым садзейнічала ўключэнню ў склад брыт.калан. імперыі Ірака, Іарданіі, Палесціны. У 1921—22 саветнік па араб. справах у брыт. мін-ве калоній. У 1925—29 у гарадах Карачы і Пешавар (цяпер у Пакістане) арганізоўваў падрыўную дзейнасць супраць Афганістана і СССР. У англ. л-ры часта падаецца як прыхільнік незалежнасці араб. краін, аднак фактычна распрацоўваў ідэю стварэння брыт. дамініёна на Б. Усходзе. Аўтар кніг успамінаў.
Літ.:
«Друг» арабов // Военные разведчики XX в. Мн., 1998.
ЛО́ЎРЭНС, Лорэнс (Lawrence) Эрнест Арланда (8.8.1901, г. Кантан, штат Паўд. Дакота, ЗША — 27.8.1958), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1934). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1942). Скончыў ун-т штата Паўд. Дакота (1922). З 1926 у Каліфарнійскім ун-це ў г. Берклі (з 1930 праф.), адначасова з 1936 дырэктар Радыяцыйнай лабараторыі. Навук. працы па паскаральнай тэхніцы, ядз. фізіцы і яе выкарыстанні ў біялогіі і медыцыне. Выказаў ідэю стварэння магн. рэзананснага паскаральніка элементарных часціц — цыклатрона і пабудаваў яго першую мадэль (1930), атрымаў дэйтроны (1933). Удзельнік стварэння атамнай бомбы. У яго гонар названы хім. элемент лаўрэнсій. Нобелеўская прэмія 1939.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 426—429.
Лотан (Laughton) Чарлз (1.7.1899, г. Скарбара, Вялікабрытанія — 15.12.1962), англійскі і амерыканскі акцёр. Скончыў Каралеўскую акадэмію драм. мастацтва ў Лондане (1926). Працаваў у т-рах Лондана, Стратфарда-он-Эйван, Нью-Йорка (ролі ў п’есах У.Шэкспіра, М.Гогаля, А.Чэхава і інш.). З 1928 у кіно. Ствараў на экране вобразы, адметныя непаўторнасцю індывід. рыс, глыбінёй і сакавітасцю характарыстык. Зняўся ў фільмах: «Прыватнае жыццё Генрыха VIII» (1933, прэмія «Оскар»), «Адвержаныя», «Мяцеж на «Баўнці» (абодва 1935), «Рэмбрант» (1936), «Гарбун сабора Маці Божай» (1939), «Казкі Манхэтэна» (1942), «Трыумфальная арка» (1948), «Сведка абвінавачвання» (1957) і інш. Ставіў фільмы («Ноч паляўнічага», 1955, і інш.), спектаклі («Жыццё Галілея», 1947).
ЛО́ЎЧЫ (Мікалай Фёдаравіч) (н 1.11.1930, в. Каменка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі раслін. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1954). З 1960 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук. працы па лясной геабатаніцы, лясной тыпалогіі, глебавай энзімалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977 (разам з І.Д.Юркевічам, В.С.Гельтманам);
Сосновые леса Белоруссии. Мн., 1984 (разам з І.Д.Юркевічам);
род кветкавых раслін сям. лохавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі інтрадукаваны Л. вузкалісты (E. angustifolia), парасонавы (E. umbellata), серабрысты (E. argentea), усходні (E. orientalis).
Лістападныя або вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце эліптычнае да лінейнага, шэра-зялёнае, часта знізу серабрыстае. Кветкі палігамныя, невял., духмяныя. Плод — касцянкападобны, пераважна ядомы. Лек., камедзяносныя, меданосныя і дэкар. расліны.
руская паэтэса. Сястра Н.А. Тэфі. Скончыла Аляксандраўскі ін-т (1888) у Маскве. Друкавалася з 1888. Першы зб. «Вершы» (1896; Пушкінская прэмія АН). Асн. тэма творчасці — каханне. Лірыцы Л. уласцівы культ прыгажосці, апяванне свабоднага пачуцця, экзатызм, цікавасць да фальклору, легенды, міфа. Аўтар драм. паэм «Два словы», «На шляху да Усходу», «Вандэлін», «In nomine Domini» («У імя Бога», усе 1900—04) і інш. на сярэдневяковыя і біблейскія тэмы. Многія яе вершы пакладзены на музыку Р.Гліэрам, С.Танеевым і інш.
Тв.:
Стихотворения. Т. 1—5. М.; СПб., 1896—1904;
у кн.: Царицы муз: Рус. поэтессы XIX — нач. XX вв. М., 1989.
возера ў Паўн. Ірландыі, на плато Антрым. Пл. 396 км2 (самае вял. на Брытанскіх а-вах), глыб. да 31 м. Берагі нізкія, часткова забалочаныя, на Пн — узвышаныя. Сцёк праз р. Бан у Атлантычны ак. Суднаходства. Рыбалоўства.
возера на Пн Вялікабрытаніі, у Шатландыі, у даліне Глен-Мор. Ледавікова-тэктанічнага паходжання. Пл. 56 км2, даўж. 39 км, глыб. да 230 м. Берагі высокія, скалістыя. Сцёк праз р. Нес у заліў Моры-Ферт Атлантычнага ак. Не замярзае. Л.Н. — частка суднаходнага Каледонскага канала. Набыло шырокую вядомасць у сувязі з «Нэсі» — буйной жывёлінай, якая нібыта жыве ў ім.
рыба сям. стаўрыдавых. Пашыраны ў адкрытых трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Невял. групамі звычайна трымаецца каля акул, дэльфінаў, чарапах і інш.; робіць з імі далёкія міграцыі.
Даўж. да 70 см, звычайна каля 30 см. Афарбоўка сінявата-белая з 5—7 цёмна-сінімі шырокімі папярочнымі палосамі. Луска дробная, цыклоідная. На хваставым сцябле скурыстыя кілі. Кормяцца дробнай рыбай, ракападобнымі, магчыма, рэшткамі корму «гаспадароў».