ЛО́ЎЧЫ Мікалай Фёдаравіч

(н 1.11.1930, в. Каменка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі раслін. Д-р біял. н. (1992). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1954). З 1960 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук. працы па лясной геабатаніцы, лясной тыпалогіі, глебавай энзімалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.

Тв.:

Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977 (разам з І.Д.Юркевічам, В.С.Гельтманам);

Сосновые леса Белоруссии. Мн., 1984 (разам з І.Д.Юркевічам);

Березовые леса Беларуси. Мн., 1992 (у сааўт.).

т. 9, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)