ЛО́ХВІЦКАЯ (Міра) (Марыя) Аляксандраўна (1.12.1869, С.-Пецярбург — 9.9.1905),

руская паэтэса. Сястра Н.А. Тэфі. Скончыла Аляксандраўскі ін-т (1888) у Маскве. Друкавалася з 1888. Першы зб. «Вершы» (1896; Пушкінская прэмія АН). Асн. тэма творчасці — каханне. Лірыцы Л. уласцівы культ прыгажосці, апяванне свабоднага пачуцця, экзатызм, цікавасць да фальклору, легенды, міфа. Аўтар драм. паэм «Два словы», «На шляху да Усходу», «Вандэлін», «In nomine Domini» («У імя Бога», усе 1900—04) і інш. на сярэдневяковыя і біблейскія тэмы. Многія яе вершы пакладзены на музыку Р.Гліэрам, С.Танеевым і інш.

Тв.:

Стихотворения. Т. 1—5. М.; СПб., 1896—1904;

у кн.: Царицы муз: Рус. поэтессы XIX — нач. XX вв. М., 1989.

т. 9, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)