Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

НОРАДРЭНАЛІ́Н, норэпінефрын,

біялагічна актыўнае рэчыва з групы катэхаламінаў, нейрагармон. Утвараецца ў клетках мазгавога слоя наднырачнікаў і ў нерв. сістэме чалавека і пазваночных жывёл, з’яўляецца перадатчыкам (медыятарам) нерв. ўзбуджэння. Біяхім. папярэднік адрэналіну.

Атрымліваюць сінт. шляхам. Стымулюе скарачэнні сэрца, расслабляе мускулатуру бронхаў, уплывае на абмен рэчываў. Сакрэцыя Н. ўзмацняецца пры стрэсе, фіз. нагрузках і інш. Выкарыстоўваюць у медыцыне пры зніжэнні артэрыяльнага ціску. калапсе, страце крыві, шоку.

т. 11, с. 376

НО́РВІД ((Norwid) Цыпрыян Каміль) (24.9.1821, в. Ляскова-Глухы каля Варшавы — 23.5.1883),

польскі пісьменнік. Вучыўся ў варшаўскай гімназіі, маст. школах (1831—40). З 1842 жыў за мяжой (Германія, Італія, Бельгія, Францыя, ЗША, Англія), з 1854 у Парыжы. Прадстаўнік другога пакалення польск. рамантыкаў. Непрызнаны пры жыцці, апублікаваў толькі частку напісанага (шмат з яго спадчыны згублена). Сярод лепшых твораў: лірычныя вершы, прысвечаныя выдатным людзям і падзеям («Памяці Бэма жалобная рапсодыя», 1851, выд. 1910; вершы ў гонар А.Міцкевіча «Што ты зрабіў Афінам...», 1856, і «Спартак», 1857; «Фартэпіяна Шапэна», 1865, і інш.), лірычны цыкл «Vademecum» (1858—66, выд. 1947), філас. паэма «Асунта» (1870, выд. 1908), драм. фантазія «За кулісамі» (1865—66, паст. 1946), трагедыі «Пярсцёнак велікасвецкай дамы» (1872, паст. 1936) і «Клеапатра» (1872—79, паст. 1934). Аўтар навел, філас.-эстэт. трактатаў, цыкла эсэ «Чорныя кветкі» (1857, выд. 1904) пра парыжскія сустрэчы з Міцкевічам, Ю.Славацкім, Ф.Шапэнам. Распрацоўваў праблемы гісторыі цывілізацыі і сучаснасці, культуры еўрап. народаў, агульначалавечай маралі і інш., імкнуўся да стварэння новых паэт. сродкаў. Яго творчай манеры ўласціва філасафічнасць, інтэлектуальная гульня, афарыстычнасць, сімволіка, схільнасць да парадоксаў. іронія. Аўтар шматлікіх малюнкаў, афортаў, гравюр. На бел. мову яго вершы пераклалі А.Мінкін, В.Сёмуха.

Тв.:

Pisma wybrane. T. 1—5. 2 wyd. Warszawa, 1980;

Бел. пер. — у кн : Прыйдзі, стваральны дух. Мн., 1986;

Ідзі за мною: Лірыка. Мн., 1993;

Рус. пер. — Стихотворения. М., 1972.

Літ.:

Inglot M. Cyprian Norwid. Warszawa, 1991.

С.Дз.Малюковіч.

Ц.Норвід.

т. 11, с. 377

НОРД (ням. Nord, галанд. noord),

поўнач. Абазначаецца — N. Н. таксама наз. паўн. вецер.

т. 11, с. 377

НО́РДВІК,

бухта ў моры Лапцевых паміж п-вамі Хара-Тумус на З і Нордвік на У. Даўж. 37 км, шыр. 39 км, глыб. 6 м. Большую ч. года ўкрыта лёдам. Порт — Нордвік.

т. 11, с. 377

НО́РДЗЕ-КАНА́Л (Noordzee kanaal),

Амстэрдамскі канал. У Нідэрландах, злучае г. Амстэрдам з Паўночным м. (каля порта Эймёйдэн). Даўж. 23 км, глыб. 15 м.

т. 11, с. 377

НО́РДКАП (Nordkapp),

мыс на в-ве Магерэя ў Нарвегіі (71°10′ паўн. ш., 25°47′ усх. д.), найб. вядомы з паўн. мысаў Еўропы. Скала выш. да 300 м.

т. 11, с. 377

НО́РДКІН (Nordkyn),

скалісты мыс на Пн Скандынаўскага п-ва ў Нарвегіі, паўн. мацерыковы край Еўропы (71°08′ паўн. ш., 27°42′ усх. д.).

т. 11, с. 377

НО́РДМАН (Эдуард Баляслававіч) (н. 25.2.1922, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),

адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсам.-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Пінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, ген.-маёр (1969). Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1958). З 1939 на камсам. рабоце. З пач. Вял. Айч. вайны нам. сакратара, сакратар, чл. Пінскага падп. абкома, адначасова сакратар Пінскага падп. гаркома ЛКСМБ, з ліп. 1943 пам. камісара атрада В.З. Каржа, нам. камісара партыз. брыгады імя Молатава. Пасля вайны на парт., камсам. і сав. рабоце, у органах дзярж. бяспекі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1974—79. Ганаровы грамадзянін г. Пінск.

т. 11, с. 377

НО́РДЭНШЭ́ЛЬД ((Nordenskiöld) Нільс Адольф Эрык) (18.11.1832, Хельсінкі — 12.8.1901),

шведскі географ і геолаг, даследчык Арктыкі. Чл. Стакгольмскай АН (1858). Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1879). Скончыў Хельсінкскі ун-т. У 1856 і 1861 удзельнічаў у экспедыцыях на Шпіцберген пад кіраўніцтвам О.М.Торэля. У 1864—73 кіраваў экспедыцыяй на гэты архіпелаг, у 1870—83 — у Грэнландыю, дзе даследаваў яе ледавіты шчыт. У 1878—79 на судне «Вега» праплыў Паўн.-Усх. праходам з Атлантычнага ў Ціхі ак. з зімоўкай на Чукоцкім п-ве. Імем Н. наз. архіпелаг у Карскім м., заліў і мыс на Новай Зямлі, мыс і ледавік у Грэнландыі, рака ў Канадзе і інш.

т. 11, с. 377

НО́РКІ (Mustela),

2 віды млекакормячых жывёл сям. куніцавых. Н. амер. (M. vison) пашырана ў Паўн. Амерыцы, акліматызавана ва Усх. Еўропе (на Беларусі з 1953) і на Д. Усходзе. Н. еўрап. (M. lutreola) пашырана ў Еўропе і паўд.зах. Сібіры. Жывуць у норах, дуплах, каля лясных рэк, азёр, балот.

Даўж. Н. амер. да 54 см, хваста да 25 см, маса да 2,4 кг; даўж. Н. еўрап. да 45 см, хваста да 20 см, маса да 1.1 кг. Цела тонкае, выцягнутае, ногі кароткія, з плавальнымі перапонкамі. Футра густое, бліскучае, бураватае. Драпежнікі. Палігамы. Нараджаюць да 9, зрэдку да 18 дзіцянят. Аб’екты промыслу і развядзення. Н. амер. гадуюць на зверафермах з 1870-х г., на Беларусі — з 1966. Выведзена больш за сотню каляровых варыяцый.

Літ.:

Соколов В.Е. Редкие и исчезающие животные;

Млекопитающие. М.. 1986;

Сидорович В.Е. Норк,. выдра, ласка и другие куньи. Мн., 1995.

Э.Р.Самусенка.

Норкі: 1 — еўрапейская; 2 — амерыканская.

т. 11, с. 377