СЕІДЗІ́ (Сеітназар Хабіп-хаджа аглы) (1775, с. Лама Чарджоўскай вобл., Туркменістан — 1836),
туркменскі паэт, палкаводзец. Вучыўся ў медрэсэ. Дэбютаваў пераймальнымі дыдактычнымі вершамі. Вядомасць прынесла любоўная лірыка: «Салтан Хадзіджа», «Білмез» і інш. У яго творчасці набыла развіццё патрыят. тэма («Пакінем радзіму», «Бывайце, берагі Амудар’і», «Разлука» і інш.). Паэт. перапіска з паэтам-палкаводцам К.Зелілі паклала пачатак новай эпісталярнай паэзіі. Загінуў у баі з персамі.
СЕІ́ТАЎ (Сагінгалі) (н. 20.11.1917, Акжаікскі р-н Уральскай вобл., Казахстан),
казахскі паэт, літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1961). Скончыў Алма-Ацінскі пед.ін-т (1941). Удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Працуе ў Ін-це л-ры і мастацтва АН Казахстана (з 1961). Друкуецца з 1930-х г. Аўтар паэт. зб-каў «Ад сэрца да сэрца» (1953), «Да вышынь» (1963), «Рэха» (1967), «Я заўсёды з вамі» (1968) і інш. Даследуе каз.-бел. літ. ўзаемасувязі, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і інш.: арг. «Янка Купала» (1954), «Літаратура беларускага народа» (1955), «Вузы трывалых сувязей» (1965), «Голас народнага трыбуна», «Прачытай і перадай другому» (1982). Беларусі прысвяціў вершы «Балада пра Пінскія балоты», «Магілёў», «Мінск узяты», «Школа», «Канстанцін Заслонаў», «Брэст» і інш., апавяд. і нарысы «Вочы эскадрона», «Паядынак». На каз. мову пераклаў вершы Я.Купалы, М.Танка. На бел. мову яго вершы пераклалі Р.Барадулін, У.Корбан, В.Рагойша.
Тв.:
Рус.пер. — Капли на тополях. Алма-Ата, 1961;
Сокровенное. Алма-Ата, 1981.
Літ.:
Рагойша В. Дыялогі з палымянай памяццю // Маладосць, 1976. № 2.
СЕЙ, Сэй (Say) Жан Батыст (5.1.1767, г. Ліён, Францыя — 15.11.1832), французскі вучоны-эканаміст. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1816). Праф.паліт. эканомікі (з 1819). Упершыню сістэматызаваў курс эканам. навукі. Яго навук. працы наз. «палітычнай эканоміяй цвярозага розуму». Прыхільнік свабоднага гандлю і неўмяшання дзяржавы ў эканам. жыццё, сфармуляваў т.зв. закон рынку. Лічыў, што абмен тавараў аўтаматычна прыводзіць да раўнавагі паміж купляй і продажам. Яго тэорыя збыту ўвайшла ў навуку пад назвай «закон С.». Адзін з аўтараў тэорыі фактараў вытв-сці, паводле якой працы, капіталу, зямлі адпавядаюць зарплата, прыбытак і рэнта. Як і Т.Р.Мальтус, тлумачыў прычыну беднасці празмернасцю насельніцтва ў параўнанні са сродкамі існавання.
Тв.:
Рус.пер. — Трактат по политической экономии. М., 2000.
нідэрландскі спартсмен (стаклетачныя шашкі). Міжнар. гросмайстар (1963). Чэмпіён свету (1972, 1973, у складзе каманды 1978), Еўропы (1967, 1968, 1969, 1971). Распрацаваў тэорыю «тэмпаў» у шашачнай стратэгіі. Аўтар кніг па шашках.
млекакормячае сям. паласацікавых падатр. бяззубых кітоў. Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Антарктыкі.
Даўж. цела дарослых самцоў да 18,8 м, самак да 21 м, маса да 16 т, даўж. нованароджанага 4—5 м. Афарбоўка спіны ад сінявата-чорнай да чорна-шараватай, бруха — ад шэрай да белай. Паднябенне вузкае, белае ці ружовае; па яго баках 300—400 чорных пласцін кітовага вуса выш. да 80 см. Корміцца ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, чароднымі рыбамі, напр. сайдай (адсюль другая назва). Нараджае 1 дзіцяня раз у 2 гады. Промысел забаронены з 1980.
бой партызанскага атрада імя Шчорса (камандзір А.І.Колчанка) па разгроме фаш. гарнізона (каля 100 гітлераўцаў) у в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. 7—8 вер. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон, умацаваны сістэмай дзотаў, бункераў, лініямі траншэй з калючым дротам, замініраванымі ўчасткамі абароны, перашкаджаў перадыслакацыі і баявым рэйдам партыз. фарміраванняў у зах.ч. Беларусі. Скарыстаўшы сітуацыю, калі 60 гітлераўцаў гарнізона накіраваліся ў г.п. Гарадзея, партызаны (350 чал.) скрытна падышлі да гарнізона, атакавалі і разграмілі яго. Адышлі без страт з захопленай ням. зброяй і боепрыпасамі.
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Нясвіж—Бузуны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Нясвіж, 114 км ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Гарадзея. 795 ж., 525 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Касцёл Сэрца Ісуса. Магіла ахвяр фашызму. У Вял.Айч. вайну ў вёсцы адбыўся Сейлавіцкі бой 1943.
1) саслоўна-прадстаўнічая ўстанова ў саслоўных манархіях Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім і ў іх аб’яднанай дзяржаве — Рэчы Паспалітай (гл.Сойм), у Чэхіі ў 13—пач. 20 ст. 2) Рус. назва парламента ў Вял. княстве Фінляндскім, якое ў 1809—1917 уваходзіла на правах аўтаноміі ў склад Рас. імперыі.
3) Аднапалатныя парламенты ў Літве ў 1922—40 і з 1992 (паводле канстытуцый 1922 і 1992), Латвіі ў 1922—34 і з 1993 (паводле канстытуцыі 1922, адноўленай у 1993); ніжэйшая палата парламента Польшчы ў 1921—39 і з 1989.
4) Вышэйшы орган дзярж. улады і адзіны заканад. орган у Польшчы ў 1947—88.
могільнік бронзавага веку (сярэдзіна 2-га тыс. да н.э.) каля ст. Сейма (паблізу г. Ніжні Ноўгарад, Расія), на пясчанай дзюне левага берага р. Ака. Выяўлены ў 1912. Налічваў каля 50 неглыбокіх магіл, у кожнай з якіх знаходзіўся шкілет з багатым пахавальным інвентаром (бронзавыя масіўныя бранзалеты, кінжалы, наканечнікі коп’яў, сякеры-кельты, плоскія паліраваныя кольцы з нефрыту, рэшткі ўпрыгожанняў з бурштыну, шматлікія крамянёвыя стрэлы дасканалай апрацоўкі і інш.). Знаходкі сведчаць пра ўсх., заўральскае паходжанне С.м.