СЕ́ЙБРАНДС ((Sijbrands) Тон) (н. 15.12.1949, Нідэрланды),

нідэрландскі спартсмен (стаклетачныя шашкі). Міжнар. гросмайстар (1963). Чэмпіён свету (1972, 1973, у складзе каманды 1978), Еўропы (1967, 1968, 1969, 1971). Распрацаваў тэорыю «тэмпаў» у шашачнай стратэгіі. Аўтар кніг па шашках.

П.​А.​Шацаў.

т. 14, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)