КАНСТАНЦІ́НАЎ (Аўгуст Уладзіміравіч) (21.8.1929, г. Архангельск, Расія — 6.2.1979),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і цыталогіі. Д-рбіял.н. (1973). Скончыў Ленінградскі ун-т (1954). З 1961 у БДУ (з 1972 заг. кафедры). Навук. працы па эксперым. даследаванні гаметагенезу ў некат. культ. раслін, параўнальным вывучэнні мітозу і меёзу ў раслін. Аўтар падручнікаў для ВНУ.
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1960, чл-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1954). Вучыўся ў Ленінградскім політэхн. ін-це. З 1940 у Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР (з 1957 дырэктар), з 1967 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па акустыцы, фіз. хіміі, фізіцы ізатопаў, фізіцы плазмы, астрафізіцы і галаграфіі. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія СССР 1953.
Літ.:
Б.П.Константинов // Успехи физ. наук. 1970. Т. 100, вып. 1.
КАНСТАНЦІ́НАЎ (Фёдар Васілевіч) (21.2.1901, с. Навасёлкі Арзамаскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 9.12.1991),
савецкі філосаф. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1953). Скончыў ін-тЧырв. прафесуры (1932). З 1945 у Ін-це філасофіі АНСССР, з 1954 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС. У 1955—58 у ЦККПСС. Гал. рэдактар час. «Вопросы философии» (1952—54), «Коммунист» (1958—62), «Філасофскай энцыклапедыі» (т. 1—5, 1960—70). Займаўся праблемамі грамадскага развіцця, гіст. матэрыялізму. Адзін з аўтараў і кіраўнік аўтарскіх калектываў кн. «Гістарычны матэрыялізм» (1954), падручнікаў па філасофіі для ВНУ.
Тв.:
Материалистическое и идеалистическое понимание истории. М., 1946;
КАНСТАНЦІ́НАЎ (Фёдар Трафімавіч) (5.4.1915, в. Зялёны Прудок Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 13.10.1991),
бел. філосаф, публіцыст. Д-рфілас.н. (1965), праф. (1967). Засл. дз. нав. РСФСР (1975). Скончыў БДУ (1940). Да вайны працаваў у Бел.дзярж. выд-ве, газ. «Звязда», «Сталинская молодежь», час. «Іскры Ільіча». З 1941 у Маскве на камсамольскай і парт. рабоце, рэдактар час. «Славяне». З 1953 у Ін-це філасофіі АНСССР. Аўтар бел.сав. календара (1934), брашур «Герой Савецкага Саюза Х.А.Смалячкоў» (1943), «Аб паходжанні беларускага народа» (1946). На бел. мову пераклаў раман І.Ільфа і Я.Пятрова «Аднапавярховая Амерыка» (1938).
Тв.:
Георгий Димитров — выдающийся деятель международного рабочего движения. М., 1950;
О народной демократии в странах Европы: Сб. статей. М., 1956;
Диалектика интернационального и национального в социалистическом обществе. М., 1981.
горад на Украіне, раённы цэнтр у Данецкай вобл., на р. Крывы Тарэц. Вядома з 1870, горад з 1932. 107,8 тыс.ж. (1991). Вузел аўтадарог і чыгунак. Буйны прамысл. цэнтр Данбаса. Прам-сць: металургічная, шкляная, хім., прыладабудаванне, гарбарная і інш.; вытв-сць вогнетрывалых матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей.
краявое ледавіковае ўтварэнне на ПнЗ Беларусі. Размешчана на З Мядзельскага р-на Мінскай вобл., у межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Цягнецца з ПнЗ на ПдУ уздоўж паўн.-ўсх. берага воз. Свір. Выш. 190—200 м, найб. 232 м. Фарміраванне К.г. звязана з краявой зонай акумуляцыі паазерскага зледзянення. Складзена з антрапагенавых валунных супескаў і суглінкаў, пясчана-галечнага матэрыялу. Рэдкія камавыя ўзгоркі (выш. 5—15 м) складзены з тонкаслаістых пяскоў з уключэннем жвіру і галькі. Антрапагенавыя намнажэнні падсцілаюцца адкладамі сярэдняга дэвону (мергелі, даламіты, пясчанікі і інш). Рэльеф грады сярэдне- і буйнаўзгорысты з ваганнямі адносных вышынь 15—20 м, радзей 25—30 м, грэбень узгорыста-хвалісты, парэзаны седлавінамі, схілы асіметрычныя: паўд.-зах. стромкі (10—30°), паўд.-ўсх. спадзісты, паступова пераходзіць у водна-ледавіковую раўніну. У двух месцах града парэзана далінамі прарыву рэк Страча і Вял. Перакоп. Глебы дзярнова-падзолістыя сярэдне- і слабаападзоленыя, месцамі супясчана-сугліністыя. Лясы яловыя, радзей хваёвыя. Пад ворывам да 40% тэрыторыі.
помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў 2-й пал. 19 ст. ў в. Канстанцінава Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. З усх. боку далучаны кубападобны аб’ём апсіды з нізкай бакавой сакрысціяй. Цэнтр гал. атынкаванага фасада вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам у завяршэнні, прамавугольным уваходным парталам з лучковым франтонам і фігурнай люкарнай над ім. Над дахам з боку гал. фасада гранёная вежа-званіца, над алтарным аб’ёмам ліхтар.
КАНСТАНЦІНЕ́СКУ ((Constantinescu) Пауль) (30.6.1909, г. Плаешці, Румынія — 20.12.1963),
румынскі кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Румыніі (1955). Чл.-кар.АН Румыніі (1962). Вучыўся ў Бухарэсцкай кансерваторыі (1928—33), выкладаў у ёй (праф. з 1941). Праф. Акадэміі духоўнай музыкі (1937—41) і ваен.муз. ліцэя (1941—44) у Бухарэсце. Нац. класікай сталі яго канцэрты для інструментаў з аркестрам (для фп., 1952; для скрыпкі, 1957; для скрыпкі, віяланчэлі і фп., 1963). Аўтар лепшай рум. камічнай оперы «Бурная ноч» (паст. 1935). Сярод інш. твораў: муз. драма «Панэ Лесня Русалім» (паст. 1956), 2 араторыі, 2 сімфоніі, сімф. танцы; камерна-інстр творы; хары, тэатр. і кінамузыка. Дзярж. прэміі Румыніі 1951, 1954.
КАНСТАНЦІНЕ́СКУ ((Constantinescu) Эміль) (н. 19.11.1939, Цігіна каля г. Бендэр, Малдова),
румынскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны. Д-р філасофіі (1979), праф. (1991), ганаровы чл. асацыяцый па мінералогіі і геалогіі ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Паўд.-Афр. Рэспублікі і Аўстраліі, чл. Нью-Йоркскай АН. Скончыў ф-ты права (1960), геолага-геагр. і філас. (1966) Бухарэсцкага ун-та. З 1966 выкладчык, заг. лабараторый на ф-це геалогіі, з 1990 прарэктар, з 1992 рэктар Бухарэсцкага ун-та. У 1992—96 кіраўнік Нац. савета рэктараў Румыніі, чл. шэрагу еўрап. ун-таў. Спецыялізаваўся ў галіне мінералогіі, удзельнічаў у распрацоўцы арыгінальных генет. модуляў і падрыхтоўцы першага крышталеграфічнага атласа Румыніі. З 1990 адзін з лідэраў «Універсітэцкай салідарнасці», віцэ-прэзідэнт «Грамадзянскага альянсу», з 1991 кіраўнік рум. антытаталітарнага форуму, які пазней ператварыўся ў Дэмакр. канвенцыю Румыніі, з 1992 яе прэзідэнт. З 17.11.1996 прэзідэнт Румыніі.
КАНСТАНЦІНО́ПАЛЬ (грэч. Konstantinupolis, лац. Constantinopolis),
Царград, сталіца Рымскай (330—395) і Візантыйскай (395—1453, акрамя 1204—61) імперый. Засн. ў 324—330 рым. імператарам Канстанцінам I (адсюль назва) на месцы стараж.-грэч. калоніі Візантый. Развіццю горада спрыяла зручнае геагр. размяшчэнне (на перакрыжаванні гандл. шляхоў з Зах. Азіі ў Егіпет і з Міжземнага м. ў Чорнае). Яго неаднаразова асаджвалі авары (626), арабы (673—677, 717—718), балгары (814), усх. славяне (напр., Алег). Да канца 11 ст. дамінуючы гандл.-рамесніцкі і культ. цэнтр Візантыі. У 1204 захоплены і разрабаваны крыжаносцамі, якія зрабілі горад сталіцай створанай імі (1204) Лацінскай імперыі. У 1261 адваяваны візантыйцамі пры падтрымцы генуэзцаў. Найбуйнейшы (больш за 100 тыс. жыхароў) і найбагацейшы горад сярэдневяковай Еўропы. Яго лічылі сваёй рэліг. і культ. сталіцай паўд. і ўсх. славяне (называлі Царград). У 1453 захоплены і разрабаваны туркамі-асманамі, перайменаваны ў Стамбул (сталіца Турцыі да 1923; назва «К.» ужывалася ў еўрап. і інш. краінах да 1920-х г.).