сістэма адзінак фіз. велічынь з асн. адзінкамі: даўжыні — сантыметр, масы — грам, часу — секунда. Абрэвіятура СГС утворана ад першых літар найменняў асн. адзінак.
Прыняга 1-м Кангрэсам электрыкаў (Парыж, 1881) у якасці сістэмы адзінак для механікі і электрадынамікі. Для эл.-магн. велічынь былі прыняты 2 сістэмы: эл. статычная СГСЭ (электрычная пастаянная E0 = 1, магнітная пастаянная μ0 = 1/с2, с — скорасць святла ў вакууме) і эл.-магн. СГСМ (μ0 = 1, E0 = 1/с2), заснаваныя на Кулона законе для ўзаемадзеяння эл. зарадаў і магн. полюсаў. У 2-й пал. 20 ст.найб. пашырэнне атрымала сіметрычная (змешаная) СГСЭ с.а., у якой магн. адзінкі роўныя адзінкам СГСМ, а эл. — адзінкам СГС (E0 = 1, μ0 = 1). Пасля шырокага ўкаранення Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ) СГС с.а. выкарыстоўваецца толькі ў тэарэт. фізіцы і астраноміі.
Літ.:
Сена Л.А. Единицы физических величин и их размерности. 3 изд. М., 1988;
Деньгуб В.М., Смирнов В.Г. Единицы величин: Словарь-справ. М., 1990.
СД (ням. SD скарачэнне ад Sicherheitsdienst des Reichsführers SS служба бяспекі рэйхсфюрэра СС),
служба бяспекі і паліт. разведкі (шпіянажу) унутры СС, якая дзейнічала ў межах Нацыянал-сацыялісцкай партыі (НСДАП) у час дыктатуры гэтай партыі ў Германіі. Засн. ў 1931 Г.Гімлерам як служба разведкі (узначальваў Р.Гайдрых), з вер. 1932 наз. СД. Напачатку служыла для збору інфармацыі пра паліт. праціўнікаў і апазіцыянераў унутры НСДАП. З 1933 парт. ведамства з уласнай арг-цыяй на ўсёй тэр. дзяржавы па ажыццяўленні паліт. кантролю над насельніцтвам, з 1934 адзіная разведвальная служба нацысцкай партыі. У 1939 разам з паліцыяй бяспекі падпарадкавана Гал. ўпраўленню імперскай бяспекі (РСХА). Дзейнічала праз штатных і няштатных агентаў, мела архівы (картатэкі), афіц. канторы; выканаўчую ўладу ажыццяўляла гестапа. З СД рэкрутаваліся кіруючыя кадры для паліцыі бяспекі, якія дзейнічалі ў 2-ю сусв. вайну (са студз. 1943 СД узначальваў Э.Кальтэнбрунер) як кіраўнікі т. зв. айнзацгруп у акупіраваных краінах, у т. л. на Беларусі (айнзацгрупы «A» і «B»). Яны арганізоўвалі забойствы паліт. праціўнікаў фашызму, яўрэяў і інш. У падпарадкаванні Мінскага СД знаходзіўся Трасцянецкі лагер смерці. У лют. 1944 да СД перайшлі гал. функцыі органа ваен. разведкі і контрразведкі Абвера. На Нюрнбергскім працэсе пасля 2-й сусв. вайны СД прызнана злачыннай арг-цыяй.
спецыяльныя правы запазычання, якія з’яўляюцца інструментам Міжнароднага валютнага фонду і дазваляюць ствараць валютныя рэзервы на аснове міжнар. пагаднення з мэтай папярэджання небяспекі пастаяннай нястачы валютных рэзерваў. Рашэнне аб размеркаванні і вяртанні СДР прымаюцца саветам кіраўнікоў па прапанове дырэктара-распарадчыка. Кошт СДР вызначаецца на аснове вартасці кошыка з вызначаных фондам валют краін-удзельніц.
(SEAT, скар. ад Sociedad Espafiola de Automoviles de Turismo),
сям’я легкавых аўтамабіляў аднайм.ісп. фірмы. Аўтамабілі асабліва малога і малога класаў выпускаюцца ў асн. па ліцэнзіі італьян. канцэрна «ФІ́АТ» з 1950. Кузаў 2- ці 4-дзверны седан або хэтчбэк. Усе мадэлі пярэднепрывадныя і з пярэднім размяшчэннем рухавіка. Магутнасць рухавіка ад 29 да 110 кВт, найб. скорасць да 218 км/гадз.
Легкавы аўтамабіль «СЕАТ»: мадэль «Ібіза» з кузавам хэтчбэк.
хвароба скуры, пры якой парушаецца дзейнасць тлушчавых залоз (зменьваецца хім. састаў і колькасць скурнага тлушчу). Асн. формы С.: тлустая і сухая. Пры тлустай скура порыстая, грубая, жаўтавата-бруднага колеру, валасы зліпаюцца, блішчаць, пры сухой С. скура лушчыцца; бывае таксама змешаная форма. Лакалізуецца на валасістай ч. галавы, твары, у міжлапатачнай вобласці. Ускладненні: вугры, выпадзенне валасоў. Лячэнне тэрапеўтычнае.
венгерскі дырыжор. Скончыў Вышэйшую школу музыкі імя Ф.Ліста (1921). Вучань Б.Вальтэра. З 1922 працаваў у оперных т-рах Германіі. У 1931—37 дырыжор сімф. аркестра Усесаюзнага радыё ў Маскве, дзе ажыццявіў канцэртныя пастаноўкі опер В.А.Моцарта і оперы «Фідэліо» Л.Бетховена, выступаў у сімф. канцэртах (першы выканаў 1-ю сімфонію Ц.Хрэннікава і 1-ю сюіту «Рамэо і Джульеты» С.Пракоф’ева). З 1938 у ЗША, з 1946 у Парыжы. Працаваў дырыжорам у «Алера камік», паставіў шэраг рус. опер у Парыжскай оперы, у т. л. «Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага. Шмат гастраліраваў, у т. л. ў СССР у 1961.
Літ.:
Григорьев Л.Г., Платек Я.М. Современные дирижеры. М., 1969.
СЕБАСЦЬЯ́НА ДЭЛЬ П’ЁМБА [Sebastiano del Piombo; сапр.Лучані (Luciani); каля 1485, г. Венецыя, Італія — 21.6.1547],
італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Вучыўся ў Дж.Беліні. Раннім творам, створаным пад уплывам Джарджоне і Тыцыяна, уласцівы прасветлена-лірычны лад (створкі аргана з выявамі 4 святых для царквы Сан-Барталамеа аль Рыяльта, карціна для гал. алтара царквы Сан-Джавані Крызастома ў Венецыі). З 1511 працаваў у Рыме, дзе зблізіўся з Рафаэлем; работы адметныя больш строгім і ўраўнаважаным характарам пры захаванні гучнасці каларыту, уласцівага венецыянскай школе жывапісу. фрэскі на віле Фарнезіна (1511), партрэт рымлянкі (т.зв. «Даратэя», каля 1515) і інш. З 2-й пал. 1510-х г. пад уплывам Мікеланджэла яго творы набылі падкрэслена драм. афарбоўку («Уваскрашэнне Лазара», 1519). Работы, створаныя ў перыяд контррэфармацыі, вызначаюцца змрочнай жорсткасцю вобразнага ладу, які выявіў крызіс маст. прынцыпаў Высокага Адраджэння («Нясенне крыжа», 1537). У 1540-я г. для сабора Санта-Марыя дэла Пачэ ў Рыме выканаў буйную манум. кампазіцыю «Сустрэча Марыі і Елізаветы».
у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі бог вады і разліву ракі Ніл. Яго ўяўлялі ў выглядзе чалавека, кракадзіла (свяшчэнная жывёла С.) або чалавека з галавой кракадзіла. Цэнтр культу — г. Кракадзілопаль. Лічылася, што С. дае багацце і ўрадлівасць. У стараж. тэкстах ён разглядаецца як абаронца багоў і людзей, аднак часта выступае як вораг багоў Ра і Асірыса.