ЛЮЦКО́ (Аляксандр Міхайлавіч) (23.1. 1941, в. Чыжэвічы Салігорскага р-на Мінскай вобл. —4.9.1997),
бел. вучоны ў галіне ядз. фізікі і радыеэкалогіі. Канд.фіз.-матэм.н. (1969), праф. (1997). Скончыў БДУ (1963), дзе і працаваў у 1963—78 і з 1987. З 1992 рэктар створанага па яго ініцыятыве Міжнар. ін-та па радыеэкалогіі імя А.Сахарава (цяпер Міжнар. экалагічнага ун-та імя А.Сахарава). Навук. працы па ізатопнай біяінтраскапіі, радыеактыўных індыкатарах для біятэхналогій, вывучэнні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адзін з аўтараў падручнікаў для сярэдніх школ па асновах радыяцыйнай бяспекі.
Тв.:
Изотопная биоинтроскопия. М., 1973 (разам з А.Дз.Ляўковічам, А.М.Перцавым);
ЛЮЦКО́ (Анатоль Андрэевіч) (н. 4.8. 1952, г. Віцебск),
бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1979). Працуе ў тэхніках алейнага жывапісу, гуашы і акварэлі. Творы вызначаюцца кампазіцыйнай напружанасцю, кантрастнымі колеравымі спалучэннямі, падкрэсленай дэкаратыўнасцю; пейзаж у карцінах перадае праз урбаністычныя і асацыятыўныя імправізацыі: «Віцебску прысвячаецца» (1983), «Мой горад» (1987), «Мастак і яго мадэлі» (1988), «Жывы арганізм» (1990), «Мастак і горад» (1992), «Імправізацыя» (1997); серыі «Парушэнне экалогіі» (1987—89), «Горад над Дзвіной» (1987—97).
сярэдняя навуч. ўстанова бел.нац. меншасці ў Латвіі. Існавала ў 1922—25 у г. Люцын (цяпер г. Лудза). Засн. 1.9.1922 як прыватная гімназія бел.культ.-асв.т-ва «Бацькаўшчына». Мела 4 класы (80—85 вучняў). Са жн. 1923 на ўтрыманні Бел. аддзела пры Мін-ве асветы Латвіі. Дырэктарамі гімназіі ў розны час былі Г.С.Плыгаўка, К.Б.Езавітаў, У.В.Пігулеўскі і інш. У гімназію набіралі вучняў з 30 навакольных пач.бел. школ. Навучэнцы выдавалі літ.час. «Ластаўка», удзельнічалі ў драм. гуртку, збіралі і запісвалі бел. фальклор. Закрыта 12.8.1925 уладамі Латвіі. Частка вучняў вярнулася дадому, некаторыя паступілі ў рас. школы, 34 вучні працягвалі вучобу ў Дзвінскай дзярж.бел. гімназіі.
могілкі латгалаў 9—10 ст. каля г. Лудза (ранейшая назва Люцын) у Латвіі. Адкрыты Е.Р.Раманавым у 1890. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, трупаспаленне і пахаванне адных рэчаў. У жаночых пахаваннях знойдзена шмат бронзавых упрыгожанняў (нагрудныя ланцужкі, вітыя і пласціністыя грыўні, бранзалеты са змяінымі галоўкамі на канцах, пярсцёнкі, трапецападобныя падвескі і інш.); у мужчынскіх — жал. наканечнікі дзідаў, сякеры, масіўныя бранзалеты, якія выконвалі ролю кастэтаў. Багатых пахаванняў няшмат, але яны выразна адрозніваліся ад звычайных пахаванняў, што сведчыць пра значную сац. дыферэнцыяцыю.
ферменты, якія ўдзельнічаюць у працэсе біялюмінесцэнцыі святлівых арганізмаў; каталізуюць аэробнае акісленне люцыферынаў. Знаходзяцца ў фотагенных клетках ці спецыялізаваных органах свячэння гэтых арганізмаў. Л. розняцца паводле будовы і аптымальных умоў уздзеяння на субстраты.
горад у цэнтр.ч. Швейцарыі. Адм. ц. кантона Люцэрн. Засн. каля 1180. Каля 70 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Фірвальдштэцкім воз.Прам-сць: маш,буд., прыладабуд., швейная, паліграф., харчовая. Музеі, у т.л. мастацкі і гістарычны. Скарбніца Гофкірхе. Гар. ўмацаванні з вежамі (пач. 15 ст.), Рыцарскі палаи, пазней езуіцкі калегіум (2-я пал. 16 ст.), драўляныя гатычныя масты Капельбруке (1333, згарэў у 1993, адбудаваны) і Шпроербруке (1408), ратуша (пач. 17 ст.), будынкі ў стылі барока (17—18 ст.). Штогадовыя муз. фестывалі. Кліматычны курорт. Турызм.
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. У культуры каля 8 тыс. гадоў. На Беларусі 3 дзікарослыя віды. Найб. вядомая Л. хмелепадобная (M. lupulina), расце ў пасевах, на схілах, засмечаных мясцінах. У культуры 2 віды Л.: пасяўная, або сіняя (M. sativa), і жоўтая, або серпападобная (M. falcata).
Адна- і шматгадовыя травы, радзей паўкусты і кусты. Сцёблы галінастыя. Каранёвая сістэма стрыжнёвая. даўж. да 5 м і болей. На каранях знаходзяцца клубеньчыкавыя бактэрыі. Лісце трайчастае з прылісткамі. Кветкі ў гронкападобных або галоўчатых суквеццях. Вяночак матыльковы. Плод — струк. Лек., алейныя, сідэральныя і меданосныя расліны.
горад на Пд Кітая, на р. Люцзян, у Гуансі-Чжуанскім аўт. раёне. 609 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак. Лесапрамысл. цэнтр.Прам-сць: цяжкая, дрэваапр., металургічная, маш.-буд., хімічная.
адзін з кіраўнікоў паўстання 209—206 да н.э. ў Кітаі, заснавальнік дынастыі Хань. Паходзіў з сялян. У 209 далучыўся да паўстання супраць дынастыі Цынь, якое ўзначаліў Чэнь Шэн, пасля яго гібелі (208) камандуючы паўстанцкай арміяй. У 207 заняў сталіцу імперыі г. Сяньян. У 206—202 змагаўся з другім кіраўніком паўстанцаў — Сян Юем. У 202 абвясціў сябе імператарам Гаацзу. Скасаваў жорсткія законы Цынь Шыхуандзі, паменшыў падаткі. Аднавіў практыку раздачы зямель сваім сваякам і паплечнікам.