ЛЮЦЫФЕРА́ЗЫ,
ферменты, якія ўдзельнічаюць у працэсе біялюмінесцэнцыі святлівых арганізмаў; каталізуюць аэробнае акісленне люцыферынаў. Знаходзяцца ў фотагенных клетках ці спецыялізаваных органах свячэння гэтых арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)