Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

ме́ра ж.

1. (адзінка вымярэння) Maß n -es, -e; Máßeinheit f -, -en;

ме́ра даўжыні́ Längemaß n;

2. (памер) Maß n -es, -e, Áusmaß n;

у по́ўнай ме́ры in vóllem Máße, vollkómmen;

найвышэ́йшая ме́ра пакара́ння höchstes Stráfmaß, Höchststrafe f -, -n;

ве́даць [знаць] ме́ру Maß hálten*;

3. (мерапрыемства) Máßnahme f -, -n; Schritt m -(e)s, -e;

антыінфляцы́йныя ме́ры эк. Antiinflatiónsmaßnahmen pl;

тэрміно́выя ме́ры Sofórtmaßnahmen pl;

ме́ры засцяро́гі Sícherheitsmaßnahmen pl;

прыня́ць ме́ры Máßnahmen ergréifen* [tréffen*];

па ме́ры таго́, як … je nach…; je nachdém wie …;

па ме́ры сіл [магчы́масці] nach Möglichkeit, sowéit möglich;

без ме́ры máßlos, únmäßig;

у ме́ру mit Maß;

па ме́ншай ме́ры wénigstens;

звыш ме́ры ǘbermäßig, über die Máßen;

◊

усё до́бра, калі́ ў ме́ру álles hat sein Maß

мерапрые́мства н.

1. гл. мера;

2. (зробленыя справы) Veránstaltung f -, -en, Aktión f -, -en;

спартыўнае мерапрые́мства Spórtveranstaltung f

ме́рацца sich méssen*;

ме́рацца сі́лай з кім-н. séine Kräfte mit j-m méssen*

ме́раць

1. méssen* vt;

ме́раць ме́трам nach dem Méter méssen*;

ме́раць на во́ка nach dem Áugenmaß bestímmen;

2. (прымяраць) ánprobieren vt;

◊

ме́раць на свой аршы́н разм. mit éigenem Maß méssen*

ме́ргель м. геал. Mérgel m -s, -

мерзлата́ ж. Bódenfrost m -es; Verfróstung f -;

ве́чная мерзлата́ геал. Dáuerfrost m, Dáuerfrostboden m -s, -böden

ме́рзлы gefróren; durchfróren, hart gefróren (замерзлы)

ме́рзнуць

1. fríeren* vi;

2. (гінуць ад холаду) erfríeren* vi (s)

ме́рка ж. Maß n -es, -e;

зняць ме́рку Maß néhmen*;

◊

ме́раць усё [усі́х] адно́й ме́ркай álles [álle] über éinen Kamm schéren*

меркава́нне н. Háltung f -, -en, Stándpunkt m -es, -punkte; Überlégung f -, -en; Erwägung f -, -en; Betráchtungen pl