Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

кліе́нт м. Kúnde m -n, -n; Kli¦ént m -n, -n (у адваката);

пастая́нны кліе́нт Stámmkunde m;

абслуго́ўванне кліе́нтаў Service [´sø:vıs] m -, Kúndendienst m -es, -e

кліенту́ра ж.

1. юрыд. Kli¦entél f -, -en;

2. (пакупнікі) Kúndenkreis m -es, -e, Kúndschaft f -, -en;

пастая́нная кліенту́ра Stámmkundschaft, Stámmkunden pl

клі́зма ж. мед.

1. Klistíer n -s, -e, Éinlauf m -(e)s, -läufe; Klýsma n -s, -men;

ста́віць клі́зму ein Klistíer gében*, éinen Éinlauf máchen; klistíeren vt;

ачышча́льная клі́зма Ábführklistier n;

2. (прыбор) Klistíerspritze f -, -n

клі́ка ж. Clique [´kli:kə] f -, -n, Síppe f -, -n, Síppschaft f -, -en; Klüngel m -s, -;

вае́нная клі́ка Militä́rklüngel m, Militarístenklüngel m

клі́каць

1. (голасна зваць) laut rúfen*; hérrufen* vt, herbéirufen* vt (прасіць прыйсці);

2. (заклікаць) áufrufen* vt; herbéirufen* vt;

3. разм. (называць якім-н. імем) nénnen* vt

клі́кнуць гл. клікаць 1

Клі́мавічы мн. Klímavičy i Klímawitschy n -s

клі́макс м. фізіял. Wéchseljahre pl, Klimaktérium n -s

клі́мат м. геагр. (тс. перан.) Klíma n -s, -s і -máte;

кантынента́льны клі́мат kontinentáles Klíma, Kontinentálklima n, Lándklima n;

марскі́ клі́мат Séeklima n;

уме́раны клі́мат gemäßigtes Klíma;

клі́мат спрыя́льны для здаро́ўя Schónklima n;

зме́на клі́мату (у прыродзе) Klímaveränderung f -, -en; Lúftveränderung f (пры перамяшчэнні асобы ў іншае месца)

кліматы́чны геагр. klimátisch;

кліматы́чны куро́рт Lúftkurort m -(e)s, -e