Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

адлучы́цца wéggehen* vi (s), áusgehen* vi (s); sich entférnen;

я не магу́ адлучы́цца ich kann nicht weg (разм.)

адлучы́ць:

адлучы́ць ад царквы́ aus der Kírche áusstoßen*; exkommunizíeren vt

адлучэ́нне н. рэл. Kírchenbann m -(e)s, Exkommunikatión f -, -en

адлюстрава́нне н.

1. (дзеянне) Ábbildung f -, -en; Wíderspieg(e)lung f -, -en;

2. (адбітак прадмета) Spíegelbild n -(e)s, -er;

3. (відарыс, вобраз) Dárstellung f -, -en

адлюстрава́ны áusgedrückt;

я́рка адлюстрава́ны во́браз éine scharf áusgeprägte Gestált

адлюстрава́цца, адлюстро́ўвацца

1. фіз. sich wíderspiegeln, sich ábspiegeln; reflektíeren vt;

2. (у мастацкім творы) sich wíderspiegeln; sich dárstellen

адлюстрава́ць, адлюстро́ўваць

1. (эпоху, час і г. д.) wíderspiegeln vt; zum Áusdruck bríngen*;

2. (абмаляваць, паказаць) verkörpern vt, dárstellen vt

адляжа́цца разм. (im Líegen) Kräfte sámmeln; sich Béttruhe gönnen, rúhig líegen* (пасля хваробы)

адлята́ць, адляце́ць

1. (перамясціцца, аддаліцца) ábfliegen* vi (s), wégfliegen* vi (s), davónfliegen* vi (s);

2. (адскочыць у бок ад штуршка) zur Séite flíegen*, ábprallen vi (s); zurückfliegen* vi (s); zurückspringen* vi (s);

3. разм. (адарвацца) ábspringen* vi (s)

адмабілізава́ць разм.* vóllständig mobilisíeren