Клень ’рыба, падобная на язя’ (Жыв. сл.), ’галавень’ (Сл. паўн.-зах.). Укр.клень, рус.клень ’тс’, балг.клен, серб.-харв.кле̏њ, славен.kleň, польск.kleń, славац.kleń, в.-луж.kleń ’тс’. Прасл.klenь ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Супастаўленне з прасл.klinъ толькі тэарэтычна магчымае (гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 196). Больш верагодна супастаўленне з клён (гл.). Матывацыя наступная: час нерасту рыбы супадае з часам цвіцення клёна (Каламіец, Рыбы, 51–52). Аўтар прыводзіць іншыя назвы рыб, якія ўтварыліся ад назваў раслін. Апошнія цвітуць або пладаносяць у час нерасту рыб. Параўн. рус.земляничник, укр.березівка, бел.каласавік і інш. Прасл.klenь можна разглядаць як прыметнік klen‑jь, утвораны ад назоўніка klenъ пры дапамозе прадуктыўнага суфікса ‑jь з наступнай наміналізацыяй (Мартынаў, Дерив., 21–23). Тады klenъ ’клён’ > kleń‑jь ’кляновы’ > klenь ’галавень’ (кляновая рыба, кляноўка, параўн. укр.березівка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
treat2[tri:t]v.
1. абыхо́дзіцца (з кім-н.); ста́віцца (да каго-н.);
Don’t treat me as a child! Не стаўся да мяне як да дзіцяці!
2.разгляда́ць, трактава́ць;
I treat his remark as a joke. Я разумею, што яго заўвага зроблена жартам.
3. (for) лячы́ць (ад);
She was treated for smallpox. Яе лячылі ад воспы.
4. (to) частава́ць (чым-н.);
He treated me to a taxi about the town. Ён павазіў мяне на таксі па горадзе.
♦
treat smb.like dirtinfml ста́віцца да каго́-н. як да свінні́ (непаважліва)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Нацкну́ць ’падтыкнуць, прыпомніць, навесці на думку’ (Арх. Федар.). Каранёвая частка дзеяслова атаясамліваецца з адпаведнай марфемай у польск.ocknąć ’разбудзіць, вывесці са сну’, якое выводзяць з *octnąć (Варш. сл., 3, 556), адпаведнага чэш.oc(i)tnoutiyславац.ociinüť ’прывесці да прытомнасці’, параўн. чэш.cititi ’адчуваць’ і пад.; калі прыняць этымалогію Махэка (Studie, 41) — з прасл.ot‑jьtnęti, што адпавядае літ.atjusti, atjuntu ад justi, juntu ’адчуць’; усходнеславянская форма ў гэтым выпадку была б *от‑чтнутьу параўн. рэальна зафіксаваныя рус.очкнуться (КСРНГ), бел.ачхнуць, гл. ачнуцца. Такім чынам, па форме нацкну́ць трэба разглядаць як запазычанне, аднак у польскай мове такога дэрывата не выяўлена. Затое названая форма вельмі блізкая да нацу́кнуць ’падбухторыць’, якое Насовіч адносіць да цу́кнуць ’нацкаваць; падбіць на дрэнны ўчынак’ (гл.), параўн. таксама наткнуць ’напомніць, нагадаць’ да цікнуць ’раптоўна ўспомніць’ (гл.), што можа сведчыць пра іншае паходжанне слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́пла1 ’цяльпук, непаваротлівы, павольны ў дзеянні чалавек’ (Бяльк.), ’няўмека’ (Юрч.), пыпля ’маруда, нерашучы чалавек’ (Нас.). Меркаванні пра балтыйскае паходжанне пы́пля ’маруда’ (Байк. і Некр.) з пят. рірёіе ’penis’ (Блесэ, SB, 5, 18–19) ці з літ.pyplys ’плакса; дзіцяня’ (ад pypti ’пішчаць’, Лаўчутэ, Балтизмы, 72) патрабуюць дадатковага абгрунтавання. Нельга разглядаць асобна ад пыпліць ’дрэнна рабіць’, параўн. у запісах фальклору: А сваттюхпы пыплёхи / Пыплють, пыплють, ну ултѣють /А нам сказать ня сміють (віц.).
Пы́пла2 (пыпло) ’ціпун у птушак’ (Нас.). Да пы́пець (гл.), магчыма, збліжанае з гукаперайманнем, якое перадае адпаведны характар гукаў пры хваробе, параўн. чэш.гірай ’выдаваць голас пры хваробе ціпун (пра курэй)’; pipati ’пікаць, пішчаць’, славен.гірай ’дакранацца’, pipati ’торкаць, калупацца ў зубах’; балг.фъфля ’прышапётваць, чапляць кончыкам языка зубы пры размове’ і пад., што дае падставы бачыць у названым слове няпоўнае падваенне кораня. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слу́хаць ‘успрымаць слыхам’, ‘разглядаць (судовую справу)’, ‘прымаць пад увагу чые-небудзь указанні’ (ТСБМ, Ласт., Нас., Шымк. Собр., Касп., Байк. і Некр., ТС, Сл. ПЗБ), ст.-бел.слухати, слышати, слышети ‘тс’ (Альтбаўэр). Укр.слу́хати, рус.слу́шать, дыял.слу́хать, польск.słuchać ‘слухаць’, słuszać ‘слухацца’, в.-луж.posłuchać, słušeć, н.-луж.słuchać, słušaś, чэш.slušeti ‘падыходзіць, быць да твару’, славац.slušať, серб.-харв.слушати, славен.slúšati, балг.слу́шам, макед.слуша, ст.-слав.слоушати. Прасл.*sluchati і *slušati < *sluxěti, якія ад *sluchъ ‘слых’ (Фасмер, 3, 679), гл. слых. Адпаведнікі літ.klausýti ‘слухаць, слухацца’, ст.-прус.klausiton ‘пачуць’, ст.-в.-ням.hlosên ‘слухаць, слухацца’; з іншай ступенню вакалізму: ст.-інд.śróṣati ‘ён чуе’, ст.-сакс.hlust ‘слых; вуха; слуханне’, якія працягваюць і.-е.*kʼleu̯‑s‑ ‘чуць’. Гл. яшчэ Махэк₂, 558–559; Сной₁, 583; Глухак, 564; Борысь, 560; ЕСУМ, 5, 310–311.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вулды́р ’гуз’ (Жд., 2, 3), вулды́рь ’гуз, гузак, пухір’ (Бяльк.), рус.волды́рь ’тс’ (няяснага паходжання, гл. Фасмер, 1, 338). Няма падстаў разглядаць асобна ад булды́р ’пухір, бурбалка, бугор’ (параўн. Гараеў, 53; Праабражэнскі, 1, 91), з метатэзай бурды́ль і асабліва бурду́ль ’пухір’, вытворных ад дзеясловаў з «вобразнай» семантыкай, гл. бурдзе́ць ’пачынаць закісаць’ (З нар. сл.); параўн. інш. семантычныя паралелі: брузды́ль ’пухір на целе’ і брузда́цца ’аблівацца ў час яды’ (Бяльк.), літ.vir̃dulas ’пухір, бурбалка’ ад vìrti, vérda ’кіпець’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 125). Фармальная блізкасць утварэнняў з пачатковымі в і б прывяла да перапляцення значэнняў ’пухір’ і ’гуз’; ёсць падставы меркаваць, што зыходным для ўтварэнняў з в было значэнне ’гуз, круглы прадмет’ і аснова вурд‑ (*vr̥d‑), гл. навагр.ву́рда ’вяртушка зробленая з бярцовай косці свінні, буркаўка’ (Жыв. сл.); параўн. балг.върда́лям ’перакульваць’, серб.-харв.вр̏дати ’вярцецца, круціцца’, тады вулды́р < *вурдыль з метатэзай. Адносна суфіксацыі, асабліва чаргавання ‑ыль/‑уль, параўн. Слаўскі, SP, 1, 112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вячы́сты (БРС, КТС, Нас., Яруш.), вячыстасць ’вечнасць, спадчыннае ўладанне’ (КТС, Нас.), вѣчисто ’на вякі, вечна; моцна’ (Нас.). Укр.вічистий (лем., Грынч., СУМ), ст.-рус.вѣчистый (зах.-укр. тэр.; з граматы Юрыя Холмскага, 1376 г.). Польск.wieczysty, wieczyście, wieczystość ’вечны, на вякі, вечнасць і г. д.’, памор.v́ečəstï, чэш.věčitost ’тс’. Думку адносна запазычання з польскай мовы (Булыка, Запазыч., 61; Гіст. лекс., 94) падтрымліваюць ст.-бел. форма вечисте і адсутнасць слова ва ўсх.-бел. гістарычных помніках. Што датычыцца зах.-укр. і ст.-рус. слоў, то, мяркуючы па храналогіі і геаграфіі, неабавязкова разглядаць іх як польскія запазычанні, гэта хутчэй агульная з’ява. Неабходна адзначыць, што як для ўсх.-слав. моў, так і для польскай суфіксацыя ‑іст‑ у дадзеным выпадку не з’яўляецца натуральнай; гл. Gr. hist., 226 і наст. З паралельнай суфіксацыяй ‑it‑ аналагічныя ўтварэнні ў іншых славянскіх мовах: чэш.večitý, славац.večitý, балг.вечи́т, макед.вечит, вечито, серб.-харв.вѐчит, вѐчито ’тс’.
Клёк2 ’жыццёвая сіла, сокі, клейкасць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Мядзв., Мат. Гом., З нар. сл., Ян.), ’расол ад селядцоў’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). У гэтым значэнні слова трэба разглядаць як кантамінацыйнае ўтварэнне на аснове крак (гл. кракавіна) і клей2 (гл.). Параўн. бел.кракавіна ’жабурынне’, польск.klej ’тс’, рус.клёк ’тс’. Параўн. таксама Грынавецкене і інш. LKK, 16, 170.
Клёк3 ’дзіцячая гульня, палачка’ (Мат. Гом., Сцяц., Нар. словатв., Ян.). Укр.кльок ’дзіцячая гульня «свінка»’, рус.клёк ’гульня ў гарадкі’, клёка ’драўляны брусок для гэтай гульні’. ЕСУМ (2, 471) сцвярджае генетычную сувязь з клюк ’дзіцячая гульня, драўляны гак’. Гл. клюка.
Казе́лак, казялок ’расліна казлабарод лугавы, Tragopogon pratensis’ (Кіс.). Укр.козелок ’тс’, рус.козелок ’казёл’ і ’расліна Sonchus oleraceus’, што ж датычыцца значэння ’Tragopogon’, зафіксавана форма козёлик (маск.) і інш. Сувязь з *казялок < казёл бясспрэчная, аднак цяжка высветліць, ці тут канкрэтна рэгіянальнае ўтварэнне на базе яўнай зааморфнай прыкметы расліны (аб гэтым сведчаць іншыя назвы), ці трансфармацыя батанічнага тэрміна, які поўнасцю (казлабарод, укр.козлова борода і інш.) або часткова калькуе лац. назву? У лац. тэрміне адна частка да грэч.πώγων ’барада’, другая да грэч.τράγος ’казёл’, якія калькуюцца і ў іншых мовах, параўн. ням.Weisen‑Bocksbart ’тс’. Рускі акадэмічны слоўнік 1911 г. адзначаў, што козья борода, бородка ’Tragopogon pratensis’ — народныя назвы расліны, аднак гэта нельга разглядаць як сур’ёзны аргумент на карысць першай думкі. Зааморфная прыкмета ў гэтай расліны не вельмі яркая і ўжо сам факт калькавання лац. назвы сведчыць пра магчымы ўплыў батанічнага тэрміна на народныя, дарэчы, даволі рэдкія назвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
treat
[tri:t]1.
v.i.
1) ста́віцца, абыхо́дзіцца
He treats his horses well — Ён до́бра абыхо́дзіцца са сваі́мі ко́ньмі
2) лячы́ць
to treat a tooth — лячы́ць зуб
3) трактава́ць, разгляда́ць
This magazine treats the progress of science — Гэ́ты ча́сапіс разгляда́е по́ступы ў наву́цы
4) абмярко́ўваць
5) частава́ць
He treated his friends to ice cream — Ён пачастава́ў сваіх сябро́ў маро́зівам
6) фундава́ць, прастаўля́ць
I’ll treat today — Сёньня я фунду́ю
2.
n.
1) пачасту́нак -ку m.
2) прые́мнасьць, асало́да f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)