Печ 1, ’пячы’, ’паліць’, ’смажыць’ (Нас., Бяльк.), пе́чца ’апекавацца, клапаціцца’ (Нас.). Рус. печь ’тс’, польск. piec, в.-луж. pjec, н.-луж. pjac, славац. piecť — паўночнаславянская ізаглоса. Да пячы́ (гл.).
Печ 2, піч, пі͡эч ’цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу’ (ТСБМ, Яруш., Бес., ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.; драг., КЭС). Укр. піч, рус. печь, польск. piec, н.-луж. pjac, в.-луж. pěc, чэш., славац. pec, славен. pẹ̑č, серб.-харв. пе̑ћ ’печ’, макед. пешт ’пячора’, балг. пещ, пещта́, ст.-слав. пещь. Прасл. *petʼь (< *pek‑tь) з *pek‑ti ’пячы’, роднаснага ст.-інд. paktṣ ’звараная страва’, pačati ’пячэ’, ст.-грэч. πέψις ’гатаванне (ежы), смажанне’, πέσσω, атычн. πέττω ’пяку’, лац. coctio ’пячэнне’, coquō ’пяку’; у балт. мовах з перастаноўкай зычных: літ. kèpti, лат. cept ’пячы, смажыць’ < і.-е. *peku̯‑ti‑s (Міклашыч, 235; Покарны, 798; Траўтман, 212; Фасмер, 3, 256; Бязлай, 3, 18).