Пішча́ць, пішча́ці, пішчэць ’рабіць піск’ (ТСБМ, Стан., Яруш.), ’вішчаць’ (гродз., чэрв., брасл., шчуч., глыб., беласт., Сл. ПЗБ), ’рохкаць (пра свіней)’ (акрамя Заходняга Палесся, ЛА, 1). Укр. пища́ти, рус. пищать, польск. piszczeć, н.-луж. pišćaś, в.-луж. pišćeć, чэш. pištěti, славац. pišťať, славен. pískati, харв. píštati, макед. пишти, балг. пищя. Прасл. *piščati ’пішчаць’, свісцець’, ’іграць на дудзе’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага рі‑ (Скок, 2, 664).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)