разгляда́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. разгляда́ю разгляда́ем
2-я ас. разгляда́еш разгляда́еце
3-я ас. разгляда́е разгляда́юць
Прошлы час
м. разгляда́ў разгляда́лі
ж. разгляда́ла
н. разгляда́ла
Загадны лад
2-я ас. разгляда́й разгляда́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час разгляда́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разгляда́ць несов.

1. рассма́тривать, разгля́дывать;

2. рассма́тривать, разбира́ть;

1, 2 см. разгле́дзець

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да разгледзець, разглядзець.

2. (у спалучэнні з наступным «як»). Ацэньваць якім‑н. чынам; лічыць якім або кім‑, чым‑н. Чарнасоценныя газеты і часопісы разглядалі беларускую мову і літаратуру як нейкую «штуку палякаў», як «польскую інтрыгу». Казека. Чалавек толькі тады знаходзіць сваё асабістае шчасце, калі ён разглядае сябе як частку працоўнага калектыву. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. каго-што. Углядаючыся, агледзець.

Р. мясцовасць.

Р. надпіс.

2. перан. Заўважыць, разабрацца ў кім-, чым-н.

Уменне р. новае.

3. што. Унікнуць, разабраць, абмеркаваць.

Р. заяву.

Р. жыллёвае пытанне.

|| незак. разгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і разгля́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разгля́д, -у, М -дзе, м., разгляда́нне, -я, н. і разгля́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгля́дывать несов. разгляда́ць, разгля́дваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассма́тривать несов.

1. разгляда́ць, разгля́дваць; см. рассмотре́ть 1;

2. разгляда́ць;

рассма́тривать вопро́с как решённый разгляда́ць пыта́нне як вы́рашанае;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгля́дваць несов. разгля́дывать; см. разгляда́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раззіра́ць

разглядаць што-небудзь і без прамога дапаўнення (раззіраць на што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. раззіра́ю раззіра́ем
2-я ас. раззіра́еш раззіра́еце
3-я ас. раззіра́е раззіра́юць
Прошлы час
м. раззіра́ў раззіра́лі
ж. раззіра́ла
н. раззіра́ла
Загадны лад
2-я ас. раззіра́й раззіра́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час раззіра́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разгляда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разглядаць — разгледзець, разглядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

любава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

Разглядаць каго-, што-н. з задавальненнем; адчуваць захапленне кім-, чым-н.

Л. прыродай.

Л. прыгажосцю артысткі.

|| зак. палюбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся.

|| наз. любава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)