Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цецеруко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цецерука. Цецеруковае такаванне. □ І хоць след цецеруковы Замятуць уміг вятры, Аж да дня ў падснежных сховах Цепліцца святло зары. Танк.

2. у знач. наз. цецеруко́выя, ‑ых. Сямейства птушак атрада курыных, да якога належаць цецерукі, курапаткі, рабчыкі і пад.

цецеруко́ў, ‑ова, м.

Які належыць цецеруку. Цецерукоў хвост.

цеціва́, ‑ы, ж.

1. Частка лука — струна або тонкая вяроўка, якая сцягвае яго канцы. На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва. А. Вольскі. Стаў [стралок] у патрэбную паставу, ускінуў лук, нацягнуў цеціву. «Маладосць».

2. Спец. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах. Цеціва лучковай пілы.

3. Спец. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак.

цецяру́к, цецерука, м.

Птушка сямейства цецеруковых атрада курыных з чорным (у самак — стракатым) апярэннем. На белыя галіны бяроз садзіцца чарада цецерукоў. Ігнаценка. На гэтым месцы цецерукі збіраюцца такаваць, гуляюць, б’юцца. Маўр.

•••

Цецярук глухі — пра чалавека, які кепска чуе.