цецеруковы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цецерука. Цецеруковае такаванне. ▪ І хоць след цецеруковы Замятуць уміг вятры, Аж да дня ў падснежных сховах Цепліцца святло зары. Танк.

2. у знач. наз. цецеруковыя, ‑ых. Сямейства птушак атрада курыных, да якога належаць цецерукі, курапаткі, рабчыкі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)