тэтані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэтаніі.
тэтані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэтаніі.
тэтані́я, ‑і,
Захворванне, якое характарызуецца павышанай узбуджальнасцю, сутаргавымі прыпадкамі і расстройствамі нервовай сістэмы, звязанымі з нізкім утрыманнем кальцыю ў крыві.
[Ад грэч. tétanos — напружанне, сутарга.]
тэтра...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая надае значэнне «чатыры», напрыклад:
[Грэч. tetra — чатыры.]
тэтралагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэтралогіі; у форме тэтралогіі.
тэтрало́гія, ‑і,
Чатыры літаратурныя або музычна-драматычныя творы, аб’яднаныя агульнай ідэяй і пераемнасцю сюжэта.
[Грэч. tetralogia.]
тэтра́метр, ‑а,
У антычным вершаскладанні — чатырохпольны верш.
[Грэч. tetrametron.]
тэтраметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэтраметра, заснаваны на ім.
тэтра́рх, ‑а,
Правіцель тэтрархіі (у 1 знач.).
тэтра́рхія, ‑і,
1. У Старажытнай Грэцыі — чацвёртая частка вобласці, якой кіраваў тэтрарх.
2. У Рымскай імперыі — падзел улады паміж чатырма правіцелямі, якія кіравалі рознымі часткамі імперыі; чатырохуладдзе.
[Грэч. tetrarchia — чатырохуладдзе.]
тэтрахо́рд, ‑а,
У музыцы — чатырохступенны гукарад у аб’ёме кварты.
[Грэч. tetráchordon ад tetra — у складаных словах — чатыры і chordē — струна.]