Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэле...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая: 1) азначае дзеючы на далёкую адлегласць, напрыклад: тэлебачанне, тэлеграф; 2) адпавядае па значэнню слову «тэлевізійны», напрыклад: тэлеэкран, тэлефільм.

[Грэч. tēle — далёка.]

тэлеаб’екты́ў, ‑тыва, м.

Аб’ектыў з доўгім фокусам для здымкі аддаленых прадметаў у буйным маштабе, а таксама для партрэтнай здымкі.

тэлеаза́ўр, ‑а, м.

Вялікі выкапнёвы марскі кракадзіл.

[Грэч. teleios — дасканалы і sauros — яшчарка.]

тэлеалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлеалогіі. Тэлеалагічныя погляды.

тэлеало́гія, ‑і, ж.

Рэлігійна-ідэалістычнае вучэнне, паводле якога ўся гісторыя свету з’яўляецца здзяйсненнем наперад вызначанай богам мэты і ўсё ў развіцці прыроды і грамадства мэтазгодна.

[Ад грэч. télos — мэта, канец і logos — вучэнне.]

тэлеапера́тар, ‑а, м.

Аператар тэлестудыі.

тэлеатэлье́, нескл., н.

Атэлье па ўстаноўцы і рамонту тэлевізараў; тэлевізійнае атэлье.

тэлеаўтама́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Галіна аўтаматыкі, якая ахоплівае тэорыю і прынцыпы пабудовы сістэм кіравання з выкарыстаннем метадаў і сродкаў тэлемеханікі.

тэлеаўтаматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлеаўтаматыкі, звязаны з тэлеаўтаматыкай. Хутка ў сталіцы нашай Радзімы будзе ўстаноўлена адзіная сістэма тэлеаўтаматычнага рэгулявання вулічнага руху. Жычка.

тэлеба́чанне, ‑я, н.

1. Перадача на адлегласць рухомых відарысаў пры дапамозе радыёэлектронных устройстваў. Каляровае тэлебачанне. Чорна-белае тэлебачанне.

2. Галіна радыётэхнікі, якая даследуе і распрацоўвае тэхнічныя спосабы перадачы відарысаў на адлегласць.