Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэкі́нец 1,

гл. тэкінцы.

тэкі́нец 2, ‑нца, м.

Назва стэпавага каня для верхавой язды. Мой прыяцель, сівавалосы чалавек з сухаватым тулавам старажыла, лёгка скочыў на свайго тэкінца, і конь, трохі прытанцоўваючы, пайшоў сабе па дарозе. Мікуліч.

тэкі́нка,

гл. тэкінцы.

тэкі́нскі 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэкінцаў, які належыць, уласцівы ім.

тэкі́нскі 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны дэ тэкінца ​2. Тэкінскі конь.

тэкі́нцы, ‑аў; адз. тэкі́нец, ‑нца, м.; тэкі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. тэкі́нкі, ‑нак; ж.

Адно з буйных туркменскіх плямён, якое цяпер складае частку туркменскага народа.

тэкс, ‑а, м.

Пазасістэмная адзінка лінейнай шчыльнасці (г/км), якая прымяняецца для характарыстыкі валокнаў і ніцей (у СССР выкарыстоўваецца з 1956 г.).

[Ад лац. texo — тку, пляту.]

тэкст, ‑у, М ‑сце, м.

1. Тое, што напісана або надрукавана, напісаныя або сказаныя кім‑н. словы, якія можна ўзлавіць, паўтарыць у тым жа выглядзе. Запісаць тэкст казкі. □ З многіх паправак, зробленых рукой. К. Чорнага на тэксце другога варыянта «Ірынкі», відаць, як шмат працаваў аўтар над гэтай драмай. Кудраўцаў. Выдаючы біблейскія тэксты, доктар лекарскіх і свабодных навук клапаціўся аб пашырэнні і ўдасканаленні асветы. С. Александровіч. Валя дрыжачымі пальцамі выняла з канверта ліст і ўпілася вачыма ў надрукаваны на машынцы тэкст. Карпаў. // Урывак з якога‑н. твора славеснасці, прызначаны звычайна для навучальнай мэты. Чытанне лацінскіх тэкстаў. Пераклад англійскага тэксту.

2. Пісьмовы дакумент, акт і пад. у адрозненне ад заўваг, каментарыяў да яго. // Асноўная частка набору без падрадковых заўваг, спасылак і пад. Набраць тэкст корпусам, а зноскі петытам. Зноска пад тэкстам.

3. Словы, на якія напісана музыка. Раманс Чайкоўскага, тэкст Фета. Тэкст песні.

4. Спец. Шрыфт буйнога памеру (каля 8 мм).

[Ад лац. textum — сувязь, злучэнне.]

тэкставіні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Від штучнай скуры.

[Ад лац. textus — тканіна і vimum — віно.]

тэкставіні́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэкставініту; зроблены з тэкставініту. Тэкставінітавы абутак.

тэ́кставы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэксту (у 1, 2 знач.). Тэкставыя варыянты. // Які змяшчае тэкст. Тэкставая фотатэлеграма.

2. Спец. Які з’яўляецца тэкстам (у 4 знач.). Тэкставы шрыфт. // Выкананы тэкстам. Тэкставы набор.

тэксталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэксталогіі. Тэксталагічнае вывучэнне твораў Якуба Коласа. □ Важныя ўдакладненні .. дае тэксталагічнае супастаўленне «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» паводле ўсіх вядомых спісаў. Чамярыцкі.