тэрако́та, ‑ы,
1. Абпаленая высакаякасная каляровая ганчарная гліна.
2. Абпаленыя непаліваныя керамічныя вырабы (абліцовачныя пліткі, дэталі для архітэктурнай аздобы, посуд і пад.).
[Іт. terra cotta — абпаленая зямля.]
тэрако́та, ‑ы,
1. Абпаленая высакаякасная каляровая ганчарная гліна.
2. Абпаленыя непаліваныя керамічныя вырабы (абліцовачныя пліткі, дэталі для архітэктурнай аздобы, посуд і пад.).
[Іт. terra cotta — абпаленая зямля.]
тэрако́тавы, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з тэракоты (у 1 знач.).
2. Колеру тэракоты (у 1 знач.); чырвона-карычневы.
тэрако́тчык, ‑а,
Спецыяліст па вырабу тэракоты, рабочы тэракотавай вытворчасці.
тэраміцы́н, ‑у,
Лекавы сродак з групы антыбіётыкаў, які ўжываецца пры запаленні лёгкіх, бруцэлёзе, ганарэі і пры хваробах вачэй.
тэрапе́ўт, ‑а,
Урач, спецыяліст па ўнутраных хваробах.
[Грэч. therapeutēs.]
тэрапеўты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэрапіі, тэрапеўта.
тэрапі́я, ‑і,
1. Раздзел медыцыны, які вывучае метады распазнавання і лячэння ўнутраных хвароб.
2. Лячэнне ўнутраных хвароб лякарствамі, сывараткамі, электрычнасцю і іншымі нехірургічнымі метадамі.
[Грэч. therapeia — лячэнне.]
тэрарызава́нне, ‑я,
тэрарызава́ны, ‑ая, ‑ае.
тэрарызава́цца, ‑зуецца;