тыц, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тыцкаць — тыцнуць і тыцкацца. Я адрэзаў скібку хлеба, укусіў і, замест лыжкі, тыц канец гэтага самага нажа ў страву. Ермаловіч.
ты́цканне, ‑я, м.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тыцкаць — тыцнуць.
ты́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і тыкацца 1. Хлопцы і дзяўчаты тыцкаліся туды-сюды, тапталіся на месцы. Асіпенка. Рыжая карова трэслася з холаду і тыцкалася пысай у мёрзлыя грады. Чорны.
ты́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і тыкаць 1. Потым ловіць [бацька] вожыка, садзіць да сподачка, тыцкае яго мордачкаю ў малако. Сачанка. Мастак набіраў на пэндзаль фарбы і, як здавалася Веры, без разбору тыцкаў ім у палатно. Асіпенка.
•••
Пальцам (пальцамі) тыцкаць — тое, што і пальцам (пальцамі) паказваць (гл. паказваць).
Тыцкаць нос куды — тое, што і соваць нос куды (гл. соваць).
Тыцкаць пад нос каму — тое, што і соваць пад нос каму (гл. соваць).
Тыцкаць у вочы — тое, што і тыкаць у вочы (гл. тыкаць).
ты́цнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да тыцкаць.
•••
Тыцнуць носам — указаць з мэтай павучання, звычайна ў рэзкай форме.