ты́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і тыкаць 1. Потым ловіць [бацька] вожыка, садзіць да сподачка, тыцкае яго мордачкаю ў малако. Сачанка. Мастак набіраў на пэндзаль фарбы і, як здавалася Веры, без разбору тыцкаў ім у палатно. Асіпенка.
•••
Пальцам (пальцамі) тыцкаць — тое, што і пальцам (пальцамі) паказваць (гл. паказваць).
Тыцкаць нос куды — тое, што і соваць нос куды (гл. соваць).
Тыцкаць пад нос каму — тое, што і соваць пад нос каму (гл. соваць).
Тыцкаць у вочы — тое, што і тыкаць у вочы (гл. тыкаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)