нікагу́сенькі, займ.
Разм. Узмацняльная форма да нікога. Мы крочылі па пясчаным раздоллі і нікагусенькі не баяліся! Лось.
нікаці́н, ‑у, м.
Наркатычнае рэчыва, якое маецца ў тытуні.
[Фр. nicotine. Ад імя французскага дыпламата XVI ст. Nicot, які ўпершыню прывёз тытунь у Францыю.]
нікаці́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нікаціну. Нікацінавы пах. // Які мае ў сабе нікацін. Нікацінавая кіслага.
ні́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Шукаючы каго‑, што‑н., заглядваць усюды. Больш за гадзіну калацілі.. [паліцыянты] хату: лазілі пад печ, шукалі на гарышчы, нікалі за засланку. Сабаленка. Напэўна [Андрэю Данілавічу] было не прывыкаць — лазіць самому па гаршках, нікаць па палічках, карацей кажучы, займацца самаабслугоўваннем. Ракітны.
ні́келевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нікелю. Нікелевы завод. // Які мае ў сваім саставе нікель. Нікелевыя руды. // Разм. Панікеліраваны. Нікелевы чайнік.
нікелі́н, ‑у, м.
1. Адна з нікелевых руд; чырвоны нікелевы калчадан.
2. Сплаў медзі і нікелю з дамешкамі жалеза, марганцу і цынку.
нікелі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нікеліну; зроблены з нікеліну. Нікелінавая руда. Нікелінавы дрот.
нікелірава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. нікеліраваць.
нікелірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад нікеліраваць.
2. у знач. прым. Пакрыты слоем нікелю. У адным пакоі стаяў шырокі нікеліраваны ложак, а на ім — цэлая гара, аж пад столь, падушак. Арабей.
нікелірава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да нікеліраваць.