Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нігілі́зм, ‑у, м.

1. Адмаўленне грамадскіх каштоўнасцей, норм, прынцыпаў маралі, законаў; скептыцызм.

2. Напрамак у асяроддзі рускай разначыннай інтэлігенцыі 60‑х гг. XIX ст., прыхільнікі якога адмоўна ставіліся да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцтва.

[Ад лац. nihil — нішто.]

нігілі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Чалавек, які адмаўляе ўсе грамадскія каштоўнасці, нормы, прынцыпы маралі, законы; прыхільна; нігілізму (у 1 знач.).

2. Прадстаўнік разначыннай інтэлігенцыі 60‑х гг. XIX ст. у Расіі, які адмоўна ставіўся да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцтва.

нігілі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да нігіліст.

нігілісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нігілізму, нігілістаў; уласцівы нігілізму. нігілістам. Камуністычная партыя .. заўсёды выступала і супраць нігілістычных адносін да нацыянальнай культуры. Адамовіч.

нігілі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нігіліста; уласцівы нігілісту.

нігразі́н, ‑у, м.

Штучная арганічная фарба чорна-сіняга колеру, якая прымяняецца для фарбавання скуры і для вырабу лакаў.

[Ад лац. niger — чорны.]

нігро́л, ‑у, м.

Сорт змазачнага масла для аўтамабільных, трактарных і іншых рухавікоў, прадукт перапрацоўкі нафты.

[Ад лац. niger — чорны.]