Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аглабе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч.

2. Дужка ў акулярах, якая закладваецца за вуха. Доктар зірнуў спадылба на ўсіх нас праз свае акуляры, у якіх чамусьці не было правай аглабелькі. Сабаленка.

аглабе́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аглоблі.

•••

Аглабельная крытыка гл. крытыка.

аглабі́на, ‑ы, ж.

Біла, якім мацуюцца лёсткі ў драбінах. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок. Гартны.

агламера́т, ‑у, М ‑раце, м.

Спец.

1. Рыхлае скапленне розных горных народ і мінералаў.

2. Спечаная ў кавалкі дробная або пылападобная руда.

агламерацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да агламерацыі. Агламерацыйны працэс.

агламера́цыя, ‑і, ж.

Спец. Атрыманне вялікіх кавалкаў з рыхлых дробных руд, пылападобных матэрыялаў шляхам спякання.

аглапары́т, ‑у, м.

Будаўнічы матэрыял порыстай структуры. Гліністы аглапарыт.

аглапары́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аглапарыту. Аглапарытавы шчэбет.

агле́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад агледзець.

агле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; заг. агледзься; зак.

1. Паглядзець вакол сябе, па баках. [Настаўнік] зняў акуляры, па прывычцы працёр іх хусцінкай, адвёў і агледзеўся навокал. Даніленка.

2. Звыкнуцца, асвойтацца з новымі абставінамі. Не паспелі агледзецца [дзеці] — дзяжурны абвясціў канец перапынку, пара было збірацца ў дарогу. Пальчэўскі.

3. Хапіцца, апамятацца; заўважыць што‑н. Пакуль людзі агледзеліся, Сымон уцёк. Бядуля. Злосная Валя ўвайшла ў Любіну кватэра, не думаючы, і толькі там агледзелася, што яе акружае. Чорны.

•••

Не паспець агледзецца, як... гл. паспець.