аглабелька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч.

2. Дужка ў акулярах, якая закладваецца за вуха. Доктар зірнуў спадылба на ўсіх нас праз свае акуляры, у якіх чамусьці не было правай аглабелькі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)