імператры́ца, ‑ы,
1. Вышэйшы тытул манархіні (царыцы).
2. Жонка імператара.
імператры́ца, ‑ы,
1. Вышэйшы тытул манархіні (царыцы).
2. Жонка імператара.
імператы́ў, ‑тыва,
1. Катэгарычнае патрабаванне, загад.
2. Тое, што і загадны лад (
[Ад лац. imperativus — загадны.]
імператы́ўнасць, ‑і,
імператы́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які патрабуе безумоўнага падпарадкавання, выканання.
2. Які мае адносіны да імператыва (у 2 знач.).
імпе́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да імперыі.
імперфе́кт, ‑а,
У граматыцы — прошлы час дзеяслова ў некаторых мовах, які выражае працягласць і незакончанасць дзеяння; прошлы незакончаны час.
[Ад лац. imperfectus — незакончаны.]
імпе́рыя, ‑і,
1. Манархічная дзяржава на чале з імператарам.
2. Буйная імперыялістычная каланіяльная дзяржава.
[Ад лац. imperium — улада, дзяржава.]
імперыя́л, ‑а,
Руская залатая манета (з 1775 г. вартасцю 10 рублёў, а пасля 1897 г. да рэвалюцыі — 15 рублёў).
[Ад лац. imperialis — імператарскі.]
імперыялі́зм, ‑у,
Вышэйшая і апошняя стадыя капіталізму, якая характарызуецца панаваннем буйных манаполій, барацьбой паміж буйнымі капіталістычнымі краінамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыту, за чужыя тэрыторыі і эксплуатацыю іншых народаў, што прыводзіць да няспынных агрэсіўных войнаў за новы перадзел свету.
[Фр. impérialisme.]
імперыялі́ст, ‑а,
Буйны капіталіст, які вядзе палітыку імперыялізму.
[Фр. impérialiste.]