Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імша́, ‑ы, ж.

Каталіцкая абедня. Служыць імшу. □ У касцёле ўсё яшчэ свяціліся вокны, яшчэ прабілася імша. Пестрак. // Музычны харавы твор на тэкст такой абедні, звычайна з суправаджэннем арганаў і аркестра.

[Фр. messe.]

імша́нік, ‑а, м.

Уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол. У імшаніку цеснавата, усе вуллі не месцяцца. Сачанка.

імша́ны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і мохавы.

імша́ра, ‑ы, ж.

Мохавае балота. Па імшарах тонкіх — Журавінаў жар. Звонак.

імша́рына, ‑ы, ж.

Тое, што і імшара. Над купчастай імшарынай пацешна ўзнімаецца бусел, паважна ляціць над полем. Лынькоў. Цвітуць верасы, на балотных імшарынах шчодра высыпалі журавіны. Навуменка.

імшы́сты, ‑ая, ‑ае.

Дарослы мохам. Імшыстае балота. Імшысты дол. Імшысты камень.

імшы́цца, імшыцца; незак.

Зал. да імшыць.

імшы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., што.

Перакладваць мохам бярвёны, ставячы цёплы будынак. Імшыць хату. □ Вось і хата: дзед яшчэ імшыў Зруб яе смалісты, сукаваты. Танк.