экле́ктык, ‑а, м.
Той, хто схільны да эклектызму, каму ўласцівы эклектызм.
экле́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.
Кніжн. Тое, што і эклектызм.
эклекты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць эклектычнага. Эклектычнасць поглядаў.
эклекты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эклектызму; прасякнуты эклектызмам. Эклектычная філасофія. □ [Тарас] адчуваў, што гэта нават не перакананні, а проста так — медная гульня. Эклектычны набор чужых думак. Шамякін.
экле́р, ‑а, м.
Пірожнае з заварнога цеста з крэмам унутры.
[Фр. éclair.]
эклі́метр, ‑а, м.
Геадэзічны інструмент для вымярэння вуглоў нахілу на мясцовасці.
[Ад грэч. ellkínō — адхіляю і metreō — вымяраю.]
эклі́птыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
У астраноміі — вялікі круг нябеснай сферы, па якім адбываецца бачны гадавы рух Сонца.
[Ад грэч. ékleipsis — зацьменне.]
экліпты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экліптыкі. Экліптычная плоскасць.
экло́га, ‑і, ДМ ‑лозе, ж.
Верш аб жыцці пастухоў, падобны на ідылію.
[Лац. ecloga ад грэч. eklogē — выбар.]
экра́н, ‑а, м.
1. Перасоўны шчыт для аховы ад гарачыні ці святла. Паставіць экран ля каліна.
2. Спец. Прыстасаванне з паверхняй, якая адбівае, паглынае ці пераўтварае выпраменьванне розных відаў энергіі з мэтай аховы ад выпраменьвання ці яго выкарыстання. Экран плаціны. Экран паравога катла. □ Упершыню экраны ў дамбах зроблены з торфу і пяску. Галавач. // Паверхня для ўзнаўлення светлавых адбіткаў, сігналаў і пад. Экран радара. □ Павел зірнуў на экран тэлевізара, які паказваў падземную залу ракетадрома, дзе сабраліся ўсе, хто праводзіў іх, хацеў знайсці Валю ў натоўпе, ды не паспеў. Шыцік.
3. Нацягнутая на раму белая тканіна для дэманстрацыя фільмаў, дыяпазітываў і пад. На сцэне — столік, пакрыты чырвоным, крэслы і нават трыбуна. Там вісела ўжо не раз палотнішча экрана. Брыль. У класе ўжо вісіць экран, некалькі хлапчукоў дапамагаюць кінамеханіку перамотваць стужкі. Жычка.
4. перан. Кінамастацтва. Дык дзякуй за тое, мой дружа, Што ты вось ад гэтых бяроз Любоў нашу, вернасць і мужнасць — Усё да экрана данёс. Прыходзька.
•••
Шырокі экран — кінаэкран з павялічаным полем агляду, які набліжае ўспрыйманне фільма да ўмоў рэальнага бачання.
[Фр. écran.]