эквадо́рац,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuэквадо́рка,
эквадо́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Эквадора, эквадорцаў, які належыць, уласцівы ім.
эквадо́рцы, ‑аў;
Насельніцтва Эквадора.
эква́тар, ‑а,
Уяўная лінія, якая праходзіць вакол зямнога шэра на роўнай адлегласці ад абодвух полюсаў і падзяляе зямны шар (ці нябесную сферу) на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і.
•••
[Лац. aequator ад aequus — роўны.]
экватарыя́л, ‑а,
Астранамічны інструмент, пры дапамозе якога вызначаецца знаходжанне любога свяціла на нябеснай сферы адносна нябеснага экватара.
экватарыя́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экватара, належыць яму.
эквівале́нт, ‑у,
Што‑н. раўназначнае, раўнацэннае, раўнасільнае чаму‑н., здольнае поўнасцю замяніць яго.
[Лац. aequivalens, aequivalentis — раўназначны, раўнацэнны.]
эквівале́нтнасць, ‑і,
Уласцівасць эквівалентнага.
эквівале́нтны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца эквівалентам, які поўнасцю замяняе што‑н. у якіх‑н. адносінах.