Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фільмако́пія, ‑і, ж.

Копія кінафільма для дэманстравання ў кінатэатрах.

[Ад англ. film — плёнка і лац. copia — запас, мноства.]

фільмаско́п, ‑а, м.

Праекцыйны апарат для дэманстрацыі дыяфільмаў.

[Ад англ. film — плёнка і грэч. skopéo — гляджу.]

фільмаста́т, ‑а, М ‑таце, м.

Металічная шафа, дзе зберагаюцца рулоны кінафільмаў.

[Ад англ. film — плёнка і грэч. statós — нерухомы, стаячы.]

фільмасхо́вішча, ‑а, н.

Памяшканне для захавання кінафільмаў у выглядзе фільмакопій, негатываў і пад.

фільматэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.

Установа або аддзел установы, дзе збіраюць і захоўваюць фільмы; збор кіналент. Школьная фільматэка.

[Ад англ. film — плёнка і грэч. thēkē — сховішча.]

фільтр, ‑а, м.

Прыстасаванне або рэчыва для ачысткі вадкасцей або газаў ад непатрэбных прымесей. Фільтр процівагаза. Пясочны фільтр. Цыгарэты з фільтрам. // Спец. Прыбор для затрымкі пэўных прамянёў і пад. Электрычны фільтр. Акустычны фільтр.

[Фр. filtre ад лац. filtrum.]

фільтрава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для фільтравання. Фільтравальная папера. Фільтравальныя тканіны.

фільтрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фільтраваць.

фільтрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад фільтраваць.

фільтрава́цца, ‑руецца; незак.

1. Праходзячы праз фільтр, ачышчацца ад прымесей. Фільтруецца бензін.

2. Прасочвацца праз порыстыя рэчывы. Вада прасочваецца праз глебу і фільтруецца.

3. перан. Разм. Адбірацца, праходзіць адбор.

4. Зал. да фільтраваць.