уджгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм.
1. каго. Балюча ўкалоць хабатком, джалам; кусануць, уджаліць (пра насякомых).
2. перан.; каго, па чым. Хвоснуць, сцебануць; ударыць.
3. перан. Знікнуць, уцячы.
удзвю́х, прысл.
У колькасці дзвюх жанчын. Дзяўчаты, не вячэраўшы, паклаліся спаць, удзвюх на ложку. Пташнікаў.
удзевяцёх, прысл.
У колькасці дзевяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).
удзевяцяра́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да удзевяцярыцца.
2. Зал. да удзевяцяраць.
удзевяцяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да удзевяцярыць.
удзевяцяро́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад удзевяцярыць.
удзевяцяры́х, прысл.
Колькасцю ў дзевяць асоб рознага полу або істот ніякага роду.
удзевяцяры́цца, ‑рыцца; зак.
Павялічыцца ў дзевяць разоў.
удзевяцяры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Павялічыць у дзевяць разоў.
удзе́л 1, ‑у, м.
Сумесная дзейнасць пры выкананні чаго‑н., супрацоўніцтва. Прыняць удзел у выбарах. □ Маршрут паходу быў вызначан Букрэем і дзедам Талашом пры жывым удзеле паўстанцаў-партызан. Колас. Міколкавы прыгоды надалей доўга абыходзіліся без удзелу дзеда Астапа. Лынькоў. // Непасрэдныя адносіны, дачыненне да чаго‑н. Давесці ўдзел у злачынстве. // Наяўнасць, прысутнасць чаго‑н. у чым‑н. На ўдзелу голасу і шуму зычныя падзяляюцца на санорныя і шумныя. Юргелевіч.
удзе́л 2, ‑а, м.
Гіст. На Русі 12–16 стст. састаўная частка буйных вялікіх княстваў, якая кіравалася членам велікакняжацкай сям’і; удзельнае княства. Зямля Полацкая была багатая і адчувала сілу, каб не лічыць сябе дробным удзелам, пазбаўленым пэўнай аўтаноміі. Хадкевіч.