святлосігна́л, ‑у,
Сігнал, які падаецца пры дапамозе святла.
святлосігна́л, ‑у,
Сігнал, які падаецца пры дапамозе святла.
святлосігналіза́цыя, ‑і,
Падача сігналаў святлом.
святлосігна́льны, ‑ая, ‑ае.
Які падае святлосігналы; які ажыццяўляецца з дапамогай святлосігналаў.
святлосігна́льшчык, ‑а,
Той, хто падае святлосігнал.
святлотэхні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да святлатэхнікі.
святлоўсто́йлівасць, ‑і,
Уласцівасць святлоўстойлівага.
святлоўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
Які не змяняецца пад уздзеяннем святла.
святлофізіяло́гія, ‑і,
Галіна фізіялогіі раслін, якая вывучае дзеянне натуральнага і штучнага святла на розныя фізіялагічныя працэсы (рост, фотасінтэз раслін і пад.).
святлоценявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да святлаценю, выкананы з прымяненнем святлаценю.
святлочуллі́васць, ‑і,
Уласцівасць святлочуллівага.