Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ахо́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да ахапіцца.

ахо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ахапіць.

ахо́пны, ‑ая, ‑ае.

Які ахоплівае з розных бакоў. Ахопны рух. Ахопная рыфма.

ахо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахоўваць; ахова.

ахо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да ахоўваць.

ахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Абараняць каго‑, што‑н. ад чыіх‑н. нападаў, варожых дзеянняў; вартаваць; сцерагчы. На гэты раз чыгунку ахоўвала ўзмоцненая варта. Краўчанка.

2. Берагчы, шанаваць. Сырой вады Уладзік, ахоўваючы здароўе, не піў, у яго заўсёды была ў запасе гатаваная. Колас.

3. Засцерагаць ад чаго‑н. шкоднага, непрыемнага. Галіны дрэваў, што былі над імі [людзьмі], амаль не ахоўвалі ад вады. Мележ.

ахо́ўнік, ‑а, м.

1. Асоба, якая ахоўвае. сцеражэ каго‑, што‑н.; вартаўнік. Колышаў першы прабег кантрольную будку, за якой наткнуўся на аднаго спалоханага ахоўніка. Мележ.

2. Той, хто беражэ, шануе каго‑, што‑н. Жанчыны з бурным мінулым — гэта Максім Сцяпанавіч заўважаў не адзін раз — найлепшыя і самыя строгія ахоўнікі сям’і. Карпаў.

ахо́ўніца, ‑ы, ж.

Жан. да ахоўнік.

ахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які нясе ахову, прызначаны для аховы. Ахоўная служба. Ахоўная зона. Ахоўнае лесанасаджэнне.

2. Які засцерагае, служыць для аховы ад шкоднага ўплыву чаго‑н. Ахоўная маска. Ахоўныя акуляры.

3. Разм. Ахоўнай афарбоўкі. На ярусах увіхаліся людзі ў ахоўнага колеру пакалечаных шапках. Пестрак.

•••

Ахоўная афарбоўка гл. афарбоўка.

Ахоўная граната гл. грамата.

ахраматы́зм, ‑у, м.

Спец. Здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні; бясколернасць.

[Ад грэч. a — без і chroma — колер.]