Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імпартава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да імпартаваць.

імпартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Увезці (увозіць) з-за мяжы якія‑н. тавары.

[Ад лац. importare.]

і́мпартны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да імпарту. Імпартная пошліна. // Увезены з-за мяжы. Імпартнае абсталяванне.

імпарцёр, ‑а, м.

Тон, хто імпартуе тавары.

імпатэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Чалавек, які пакутуе на палавое бяссілле (імпатэнцыю).

імпатэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да імпатэнцыі. Імпатэнтны стан. // Які пакутуе на імпатэнцыю.

2. перан. Бяссільны што‑н. зрабіць, творча бясплодны.

імпатэ́нцыя, ‑і, ж.

1. Палавое бяссілле.

2. перан. Няздольнасць да творчай дзейнасці.

[Ад лац. impotentia — слабасць, бяссілле.]

імпера́тар, ‑а, м.

Вышэйшы тытул манарха. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Ад лац. imperator — уладар, палкаводзец.]

імпера́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да імператара, належыць яму. Імператарская ўлада. Імператарскі палац.

імпера́тарства, ‑а, н.

1. Сан, тытул імператара, імператрыцы. Адмовіцца ад імператарства.

2. Знаходжанне на троне ў сане імператара, імператрыцы.

3. Праўленне імператара, імператрыцы; манархія.