эксперымента́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эксперыменту (у 1 знач); з’яўляецца эксперыментам. Эксперыментальны метад даследавання. □ Першыя палёты да Венеры ў многім мелі пошукавы і эксперыментальны характар. «Звязда». // Прызначаны для правядзення эксперыментаў. Эксперыментальны цэх. □ Зжаты і абмалочаны апошні загон эксперыментальнага ўчастка. Дуброўскі. // Вопытны, пробны. Марына Міхайлаўна першая і жорстка раскрытыкавала іх [вынаходнікаў] эксперыментальны агрэгат і параіла пачаць работу нанава. Паслядовіч.
2. Які заснаваны, грунтуецца на эксперыменце. Эксперыментальная фанетыка. Эксперыментальная медыцына.
эксперымента́тар, ‑а, м.
Той, хто праводзіць эксперымент; той, хто эксперыментуе. Па шырыні непасрэдна-творчага асваення нацыянальнай рэчаіснасць. [М. Багдановіч] можа і ўступае, напрыклад, Купалу, але чым замяніць нам тое, што зрабіў Багдановіч як крытык і тэарэтык літаратуры, як эксперыментатар і перакладчык, наогул як асветнік у самым высакародным значэнні гэтага слова? М. Стральцоў.
эксперымента́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эксперыментатара, належыць, уласцівы яму. Эксперыментатарскі талент.
эксперымента́тарства, ‑а, н.
Правядзенне эксперыментаў; схільнасць да эксперыментавання. Эксперыментатарства мастака ў галіне тэхнікі выканання. □ Тут [у апавяданнях Я. Брыля] многае дазволена, тут няма яшчэ больш абсалютнай строгасці, тут эксперыментатарства, тут і зухаўство, тут і забаўка. У. Калеснік.
экспірато́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Заснаваны на экспірацыі, звязаны з экспірацыяй. Экспіраторны націск. Экспіраторныя гукі.
[Ад лац. exspiro — выдыхаю.]
эксплазі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Выбухны. Эксплазіўны зычны.
[Фр. explosifs.]
эксплазі́я, ‑і, ж.
Спец. Фаза артыкуляцыі выбухнога зычнага.
[Ад фр. explosion — выбух.]
экспланта́цыя, ‑і, ж.
Спец. Эксперыментальны метад вырошчвання тканкі па-за арганізмам.
[Ад лац. ex — па-за і planto — саджаю.]
эксплікава́цца, ‑куецца; незак.
Зал. да эксплікаваць.