Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

удвая́, прысл.

У два разы, удвайне (пры параўнанні). Падлікі здзівілі .. [Канькова і Веру]. Даход ад малака ўдвая перавышаў даходы ад зерня. Асіпенка. [Зыбін:] — Што ж, дарагім гасцям пашана, а земляку — удвая!.. Мележ. // Папалам. Не чакаючы майго запытання,.. [Вейс] дастае з патайной кішэні ўдвая складзены ліст паперы і схіляецца, падаючы яго мне. Ракітны.

удво́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад удвоіць.

2. у знач. прым. У два разы большы. Удвоеная порцыя.

удво́іцца, удвоіцца; зак.

Павялічыцца ўдвая, падвоіцца.

удво́іць, удвою, удвоіш, удвоіць; зак., што.

Павялічыць удвая, падвоіць. Удвоіць ураджай.

удво́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да удвоіцца.

2. Зал. да удвойваць.

удво́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да удвоіць.

удво́х, прысл.

Абл. Удвух. Вось адбіта мяжа ўся — Аглядаем удвох. Куляшоў.

удву́х, прысл.

У колькасці двух мужчын. Віця папрасіў, каб з ім адпусцілі і Федзю. — У яго нікога няма. А так мы з’ездзім разам, удвух будзе весялей... Нядзведскі.

уджа́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уджаліць.

•••

Як уджалены — вельмі рэзка, імкліва (падскочыць, падхапіцца і пад.).

уджа́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць.

Зак. да джаліць.