Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прабраць.

прабі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Шкляная трубачка з дном, якая выкарыстоўваецца ў лабараторнай практыцы. У кутку стаяў стол, а на ім мноства прабірак і шклянак. Асіпенка.

прабі́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да прабіравання. Прабірнае кляймо.

прабі́ршчык, ‑а, м.

Спец. Спецыяліст па вызначэнню колькасці каштоўных металаў у сплавах.

прабі́ршчыца, ‑ы, ж.

Спец. Жан. да прабіршчык.

прабітны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і прабіўны (у 2 знач.). Прабітная і хітрая, .. [Аўдотка] табе ўсюды дапне. Вітка.

прабі́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прабіць.

прабі́ўка, ‑і, ДМ ‑біўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прабіваць — прабіць (у 1, 2 знач.).

прабіўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які прабівае што‑н., мае здольнасць прабіваць. Прабіўная сіла снарада.

2. Разм. Які можа дабіцца, дамагчыся чаго‑н. нягледзячы на цяжкасці; настойлівы. — Бачылі, якая моладзь расце. — Прабіўная, — адказаў Гамбіцкі. — Адукаваная, — уздыхнуў Кушнер. Шамякін.

прабі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; зак.

1. Прабрацца праз што‑н. з цяжкасцю, пераадольваючы перашкоды. Люба чула, што гаварылі конныя чырвонаармейцы, і старалася прабіцца да іх праз натоўп. Чорны. Прамень сонца прабіўся ў каюту праз вузкую шчыліну, весела затрапятаў на асколку шкла, што ляжаў на падлозе. Гамолка.

2. Выступіць на паверхню. Калі пушок прабіўся над губою І ў сны прыйшло дзявочае імя, Я ні аб чым не раіўся з табою, матуля адзінокая мая. Грахоўскі. // перан. Праявіцца, выявіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.). Мне стала горача — праз крыўду прабілася дурная рэўнасць. Савіцкі.

3. Захаваць здольнасць біцца на працягу якога‑н. часу (пра сэрца, артэрыі і пад.). Сэрца прабілася дзесяць мінут.

4. Разм. Біцца некаторы час.

5. Разм. Пражыць да якога‑н. часу, пераадольваючы цяжкасці, пракідацца. Суцяшаюць маму хлопцы: — Мы вясной усё здабудзем! — Як прыгрэе добра сонца, пойдзем зноў тады мы ў людзі. Нам абы зіму прабіцца! Дубоўка. — А як ты адна, калі бацька жыў, была? Ты ж упраўлялася з усім? Так і без мяне праб’ешся. Мележ.

•••

Не прабіцца — аб вялікай цеснаце.