Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

до́лар, ‑а, м.

Асноўная грашовая адзінка ў ЗША і некаторых іншых краінах.

[Англ. dollar.]

до́ларавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да долара, долараў. Доларавыя банкноты.

до́лата, ‑а, М ‑лаце, н.

1. Цяслярскі і сталярны інструмент для выдзёўбвання дзірак, пазоў і пад. Антон узяў долата і прадзёўб пару дзірак .. для спіц. Пальчэўскі.

2. Інструмент для бурэння горных народ.

до́ле, прысл.

Абл.

1. На падлозе, на зямлі. Адна белая палоска ляжала доле ад сярэдзіны хаты да парога, а другая .. упіралася ў дзіцячую пасцельку. Кулакоўскі. Яблыкі густа ляжалі і пад яблыняй, доле. Сачанка.

2. Уніз, дадолу. Уздыхнуў клён, пахіснуўся і са страшэннным трэскам і грукатам упаў доле. Лужанін.

до́левы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дзяленнем чаго‑н. на долі, часткі. Долевыя адлічэнні. Долевы прынцып спагнання.

до́лечка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Нар.-паэт. Ласк. да доля (у 2 знач.).

до́лу, прысл.

Разм. Уніз, наніз. Густое галлё лазняку хіліцца долу пад халодным ветрам і палошча свае верхавіны ў сцюдзёнай балотнай вадзе. Чарнышэвіч.

до́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш. да доля (у 1 знач.). // Частка плода цытрусавых раслін у выглядзе сегмента. Долька апельсіна.

до́льнік, ‑а, м.

Від трохскладовага верша, пераходнага ад сілаба-танічнага да танічнага, у якім дапускаецца пропуск аднаго-двух ненаціскных складоў, радзей аднаго націскнога, або дабаўленне аднаго ненаціскнога склада ўнутры радка.

до́льны, ‑ая, ‑ае.

Ніжні, нізкі. Асабліва цікавай выдалася мастацтвазнаўцу арнаментацыя знадворных бакоў царквы ў дольных частках муроў. Ліс.