гука...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову гук, напрыклад:
гука...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову гук, напрыклад:
гукаапера́тар, ‑а,
Спецыяліст у галіне гуказапісу.
гукаво́браз, ‑а,
Падбор гукаў мовы, які стварае ілюзію сэнсавай адпаведнасці гукавой формы слова яго прадметнаму значэнню.
гукавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да гуку (у 2 знач.).
2. Які перадае, узнаўляе або запісвае гукі.
3. Які складаецца з гукаў.
4. Які мае адносіны да гука (у 4 знач.).
•••
гуказа́піс, ‑у,
Запіс спецыяльнымі апаратамі гаворкі або музыкі на плёнку, пласцінку і пад.
гуказапісны́, ‑ая, ‑ое.
Прызначаны для гуказапісу.
гуказдыма́льнік, ‑а,
Прылада для ўзнаўлення гукавога запісу; адаптар.
гукаізаляцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гукаізаляцыі.
гукаізаля́цыя, ‑і,
Здольнасць не дапускаць пранікнення гукаў і шуму, а таксама сукупнасць сродкаў, якія забяспечваюць непранікальнасць гукаў, шуму.
гукамаскіро́ўка, ‑і,
Тэхнічныя прыёмы, якія садзейнічаюць змяншэнню чутнасці гуку артылерыйскага выстралу.