эпіфары́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да эпіфары, напісаны ў плане эпіфары. Эпіфарычны прыём.
эпіфі́з, ‑а, м.
Спец.
1. Верхні мазгавы прыдатак; шышкападобная залоза ў пазваночных жывёл і чалавека.
2. Сустаўны канец доўгіх трубчастых касцей.
[Ад грэч. épífisis — шышка.]
эпіфі́ты, ‑аў; адз. эпіфіт, ‑а, М ‑фіце, м.
Расліны, якія жывуць на другіх раслінах, але не паразітуюць, а выкарыстоўваюць іх толькі як месца пасялення.
[Ад грэч. épi — на, над, пры і phytón — расліна.]
эпіцы́кл, ‑а, м.
У матэматыцы — акружнасць, цэнтр якой раўнамерна рухаецца па другой акружнасці.
[Ад грэч. épi — на, над, пры і kýklos — круг.]
эпіцэ́нтр, ‑а, м.
Спец. Вобласць на паверхні зямлі, непасрэдна размешчаная пад ці пад ачагом разбуральных сіл (землетрасення, выбуху і пад.). Эпіцэнтр землетрасення. Эпіцэнтр ядзернага выбуху. // перан. Кніжн. Месца, дзе з найбольшай сілай праяўляюцца якія‑н. з’явы, падзеі. Паэту ёсць чым захапляцца І ёсць па кім раўняць хаду, Калі ён прагне набліжацца У эпіцэнтр народных дум. Свірка.
[Ад грэч. épi — на, над, пры і лац. centrum — акружнасць.]
эпі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць эпічнага. Ваенныя дзеянні ў фільме даюць поўнае ўяўленне аб маштабах і размаху вайны, хвалююць сваёй эпічнасцю. «ЛіМ». Колас прынёс беларускай прозе эпічнасць і нябачаную да яго глыбіню аналізу. «Полымя».
эпі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эпасу (у 1, 2 знач.). Паэма «Янук Сяліба» [М. Танка] — эпічнае палатно, дзе праўдзіва паказваецца жыццё беларускай вёскі ў першыя гады Вялікай Айчыннай вайны. «Беларусь». // Які напісаны ў форме эпасу, з’яўляецца эпасам. Эпічная песня. Эпічны твор. □ Якуб Колас з’яўляецца паэтам шырокага літаратурнага дыяпазону, выдатным празаікам, творцам вялікіх эпічных паэм. «Полымя». Творы паэта [М. Танка].. узбагацілі ўсе яе [беларускай літаратуры] вельмі разнастайныя паэтычныя жанры, пачынаючы ад эпічнай сюжэтнай паэмы і канчаючы лірычнай мініяцюрай. Бугаёў. // Уласцівы эпасу. Эпічны стыль. □ Янка Купала змог жыва і адчувальна перадаць эпічную шырыню і глыбокую народнасць, фальклорную аснову «Слова аб палку Ігаравым». Палітыка. Любіў Максім Багдановіч народную песню за яе меладычнасць, эпічны размах і лірычную цеплыню. Майхровіч. // Поўны значнасці, гераізму, які можа быць адлюстраваны ў народным эпасе. Эпічны працоўны гераізм Аляксей Максімавіч Горкі раіў браць савецкім пісьменнікам у аснову сваёй творчасці. «Полымя».
2. Спакойны, не ўсхваляваны; без эмоцый. — Чаму не хочаш? — мяне здзіўляе ўжо не самы адказ, мяне здзіўляе эпічны Шуркаў тон. Васілевіч.
эпо́нж, ‑у, м.
Баваўняная або шаўковая тканіна з пражы фасоннага кручэння, якая мае губчатую паверхню, нібы пакрытую вузельчыкамі.
[Ад фр. éponge — губка.]
эпо́нжавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эпонжу. Эпонжавыя ніткі. // Пашыты з эпонжу. Эпонжавая сукенка.
эпо́ха, ‑і, ДМ эпосе, ж.
1. Вялікі прамежак часу ў развіцці прыроды, грамадства, навукі і г. д., які вызначаецца якімі‑н. характэрнымі асаблівасцямі. Савецкая эпоха. Эпоха Адраджэння. □ Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла эпоху пераходу ад капіталізму да сацыялізма ў сусветным маштабе. «Звязда». // Асобны перыяд у гісторыі, развіцці якой‑н. навукі, віду мастацтва і пад. Яго [Я. Купалы] творчасць складае цэлую эпоху ў мастацкім развіцці беларускага народа, з’яўляецца славутай старонкай у гісторыі беларускай культуры. Івашын. // Перыяд у развіцці грамадства, звязаны з жыццём і дзейнасцю выдатнага чалавека. Эпоха Скарыны. Эпоха Пятра I.
2. У геалогіі — падраздзяленне геалагічнага перыяду. Верхняя эпоха мелавога перыяду мезазойскай эры.
3. У астраноміі — момант, з якога пачынаюць адлік часу, звязаны з рухам якога‑н. нябеснага цела.
•••
Сучасная эпоха — гістарычны перыяд пераходу чалавецтва ад капіталізму да сацыялізма і будаўніцтва камуністычнага грамадства, крушэння каланіялізму і перамогі нацыянальна-вызваленчых рэвалюцый.
[Ад грэч. epochē — прыпынак.]