фізіякра́т, ‑а, М ‑раце, м.
Паслядоўнік буржуазнага палітыка-эканамічнага вучэння 18 ст., паводле якога толькі праца земляроба з’яўляецца прадукцыйнай і стварае прыбавачную вартасць. Эканамічныя ідэалы фізіякратаў.
[Фр. physiocrate ад грэч. physis — прырода і kratos — улада.]
фізіякраты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фізіякрата. Фізіякратычная тэорыя.
фізіялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фізіялогіі (у 1 знач.). Фізіялагічныя даследаванні. Фізіялагічныя метады аналізу захворванняў нервовай сістэмы.
2. Звязаны з фізіялогіяй арганізма, з яго жыццядзейнасцю. Кожнаму настаўніку трэба перш за ўсё лічыцца са значнымі фізіялагічнымі зменамі, якія адбываюцца ў арганізме падлетка. «Народная асвета». // перан. Груба пачуццёвы.
3. У складзе назваў рада дысцыплін, якія вывучаюць жывыя істоты. Фізіялагічная оптыка. Фізіялагічная акустыка.
•••
Фізіялагічны раствор гл. раствор.
фізіяло́гія, ‑і, ж.
1. Навука аб жыццёвых функцыях і дзейнасці жывога арганізма і яго частак. Параўнальная фізіялогія. // Спецыяльны прадмет, які вывучае гэту навуку. Лекцыі па фізіялогіі.
2. Сукупнасць жыццёвых працэсаў, якія адбываюцца ў жывым арганізме ці яго органах. Фізіялогія раслін. Фізіялогія жывёлы. Фізіялогія цэнтральнай нервовай сістэмы. // Характар, асаблівасці якіх‑н. жыццядзейных функцый. Фізіялогія дыхання. Фізіялогія кровазвароту. // перан. Грубая пачуццёвасць.
•••
Фізіялогія гукаў мовы — раздзел фанетыкі, які вывучае будову моўнага апарата і яго дзейнасць у працэсе маўлення.
[Грэч. phisis — прырода і logos вучэнне.]
фізіянамі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто пазнае па рухах і міміцы твару характар, унутраны стан чалавека. [Валуеў] быў фізіянаміст і часта раздумваў над абліччамі сустрэчных: — У-у, якія вочы! Караткевіч.
фізіянамі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да фізіянаміст.
фізіяно́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
Уменне распазнаваць характар і ўнутраны стан чалавека па рухах і міміцы твару. // Вучэнне аб сувязі ўнутраных уласцівасцей чалавека з яго знешнім абліччам.
[Ад грэч. phisis — прырода і gnōmōn — які ведае.]
фізіяно́мія, ‑і, ж.
1. Твар чалавека. Наташа ўбачыла, як з Шуставай фізіяноміі спаўзла ўсякая фанабэрыстасць. Шчарбатаў. [Чыбук:] — А як.. [жонка] з сябе? Ну, з фізіяноміі, з цела? [Дзяцел:] — Нічога. Спраўная. Мележ. // Выраз твару, грымаса. Потым Максім сустрэў Пуцыну год з пяць назад. У таго была кіслая фізіяномія, нібы ён праглынуў якога слімака. Дзятлаў. // Разм. Чалавек, асоба. У хату ўвайшлі тры заспаныя фізіяноміі.
2. перан. Індывідуальны знешні выгляд каго‑, чаго‑н., чые‑н. адметныя рысы. [Буднік:] — Сацыяльная міміка ў такіх людзей багатая, а фізіяноміі няма. Галавач.
[Фр. phisionomie.]
фізія́тр, ‑а, м.
Спец. Тое, што і фізіятэрапеўт.
[Ад грэч. phisis — прырода і iatēr — урач.]
фізіятры́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да фізіятрыі.