Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ахіна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. ахінаць — ахінуць (у 1 знач.).

ахіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ахінуцца.

2. Зал. да ахінаць.

ахіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ахінуць.

ахіне́я, ‑і, ж.

Разм. Глупства, бязглуздзіца.

•••

Несці ахінею гл. несці.

ахінёны і ахіну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ахінуць.

ахіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Атуліцца, ахутацца чым‑н. Маладзіца, убачыўшы старшыню, ахінулася хусткай і таропка шмыганула ў хату. Навуменка.

2. перан. Агарнуцца, накрыцца. Шырачэзнымі лістамі Ахінуліся кусты. Глебка. Сосны шумяць, Ахінуліся сосны журбою. Хведаровіч.

ахіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Атуліць, ахутаць. Касынкай ахінуўшы плечы, Ідзе па вуліцы яна! Гаўрусёў.

2. перан. Агарнуць, авеяць. Новыя думкі і настроі ахінулі маладога настаўніка. Колас. Не ўспомніць нельга грозных дзён мінулых З партызанскіх вогнішчаў, і тых, Чые курганы слава ахінула. Танк. // Стварыць абставіны; агарнуць, акружыць. Ахінуць ласкай.

а́хканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахкаць.

а́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ахнуць.

ахлы́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абдаць чым‑н. вадкім з усіх бакоў. // перан. Агарнуць, апекаваць, запаланіць.