ахінуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Атуліць, ахутаць. Касынкай ахінуўшы плечы, Ідзе па вуліцы яна! Гаўрусёў.

2. перан. Агарнуць, авеяць. Новыя думкі і настроі ахінулі маладога настаўніка. Колас. Не ўспомніць нельга грозных дзён мінулых З партызанскіх вогнішчаў, і тых, Чые курганы слава ахінула. Танк. // Стварыць абставіны; агарнуць, акружыць. Ахінуць ласкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)