Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аге́нт 1, ‑а, М ‑нце, м.

1. Прадстаўнік арганізацыі, установы, які выконвае службовыя, дзелавыя даручэнні. Агент па забеспячэнню. Страхавы агент.

2. Асоба, якая з’яўляецца стаўленікам каго‑н., служыць чыім‑н. інтарэсам. Агенты імперыялізму.

3. Сакрэтны супрацоўнік разведкі якой‑н. дзяржавы; шпіён. Атраду таварыша Андрэя даручана ўстанавіць, ці не з’яўляецца гэты «бацька Рудольф» агентам гестапа. Мікуліч.

[Ад лац. agens, agentis — дзейны.]

аге́нт 2, ‑а, М ‑нце, м.

Кніжн. Прычына, якая выклікае тыя або іншыя з’явы ў прыродзе. Мікробы, вірусы — інфекцыйныя агенты.

агенту́ра, ‑ы, ж.

1. Разведвальная служба, якая арганізоўваецца для збірання сакрэтам звестак і правядзення падрыўной работы.

2. зб. Агенты (гл. агент ​1 у 3 знач.). Варожая агентура.

агенту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да агентуры (у 1 знач.). Агентурныя звесткі. Агентурная разведка.

аге́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да агента ​1 (у 1 знач.), звязаны з ім.

аге́нцтва, ‑а, н.

Прадстаўніцтва, аддзяленне якой‑н. установы ці прадпрыемства. Гандлёвае, паштовае, страхавое агенцтва. // Установа інфармацыйнага, пасрэдніцкага характару. Інфармацыйнае агенцтва. Тэлеграфнае агенцтва.

аге́ньчык, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Памянш.-ласк. да агонь (у 1 знач.). Каля зямлянкі тут прыветна Гарэў агеньчык чуць прыкметна. Колас. Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася хутка, хутка, калі цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў. Лынькоў.

2. ‑а. Святло ад чаго‑н. у выглядзе кропкі; плямка святла. Зялёны агеньчык тралейбуса. Агеньчык цыгаркі. // перан. Бляск вачэй (звычайна як адлюстраванне якога‑н. унутранага стану чалавека). Зноў успыхнулі ў вачах Любы ранейшыя смяшлівыя агеньчыкі. Васілевіч.

3. ‑у; перан. Захапленне, запал, уздым. Міша Казлоў не любіць высокіх слоў: энтузіязм, камсамольскі агеньчык, працоўны ўздым. Ахвота да працы ў яго — патрэба душы. Мыслівец.

•••

На агеньчык (зайсці, забегчы) — зайсці да каго‑н. мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло.

агіба́цца, ‑аецца.

1. Незак. да абагнуцца.

2. Зал. да агібаць.

агіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абагнуць. Алесь хадзіў каля крынічкі, Што з лесу тут жа выцякала І дужкай хату агібала. Колас.

агі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Вельмі непрыемнае пачуццё, якое выклікаецца кім‑, чым‑н. [Юлька] адразу заўважыла, што.. [Андрыян] вельмі п’яны, і скаланулася ад агіды і страху. Марціновіч.

2. Лаянк. Нягоднік, паскуднік. Зірнуў на Богута Даніла, як на агіду, на брыду. Колас.

агі́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць агідлівага.