прадраша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прадрашыць.
прадрашы́ць, ‑рашу, ‑рэшыш, ‑рашыць; зак., што.
Рашыць наперад што‑н.
прадро́стак, ‑тка, м.
Спец. Зялёная ніць, якая прарастае са споры моху і зноў дае мох.
прадрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.
Затраціць пэўны час на друкаванне. Прадрукаваць дзве гадзіны.
прадрыжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Дрыжаць некаторы час.
прадрэйфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак.
Спец.
1. Перамясціцца за ветрам або па цячэнні (пра судна, крыгі і пад.).
2. Дрэйфаваць некаторы час.
прадста́віцца, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.
1. Назваць сябе, знаёмячыся з кім‑н.; адрэкамендавацца. Лёня прадставіўся старшаму: — Падпалкоўнік дзяржаўнай бяспекі Бурцаў... Новікаў. — Пахвальна, пахвальна, — застаўся задаволены яе адказам дзядок і прадставіўся Рыце: — А я вось калгасны аграном. Васілевіч.
2. З’явіцца, паўстаць, паказацца. Вачам прадставілася непрыглядная мешаніна [нагрувашчаных] адна на другую рэчаў. Гартны.
3. Уявіцца, паказацца. Саўкавы словы, яго паводзіны і намер прадставіліся цяпер у іншым асвятленні. Колас.
4. (са словамі «выпадак», «магчымасць» і пад.). Узнікнуць, з’явіцца. Тут зноў прадставіўся Сцёпку выпадак паказаць сваю вучонасць. Колас.
прадста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што.
1. Паказаць, прад’явіць. [Генадзій:] Атэстат магу прадставіць, а наконт сталасці мяркуйце самі. Крапіва.
2. Пазнаёміць з кім‑н., адрэкамендаваць. — Знаёмцеся, Валодзя, гэта Валя, — прадставіў .. [Арсен Вікенцьевіч] госцю. Новікаў.
3. Узбудзіць хадайніцтва аб узнагародзе або павышэнні ў чыне. — Напэўна, дырэкцыя прадстаўляе вас да ўзнагароды? — не ўцерпеў пісар. У гэтым запытанні настаўніку пачулася насмешка. Колас.
прадстаўле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадстаўляць — прадставіць і прадстаўляцца — прадставіцца.
2. Пісьмовая заява, пісьмовы даклад у вышэйшую інстанцыю. У прадстаўленні гродзенскага губернатара на імя віленскага генерал-губернатара ад 15 красавіка 1862 г. паведамляецца, што акружны генерал 9‑й акругі ўнутранай варты прыслаў яму пракламацыю «Што трэба рабіць войску». Лушчыцкі.
3. Тэатральны спектакль. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Лобан.
прадста́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прадставіць.