прадста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што.

1. Паказаць, прад’явіць. [Генадзій:] Атэстат магу прадставіць, а наконт сталасці мяркуйце самі. Крапіва.

2. Пазнаёміць з кім‑н., адрэкамендаваць. — Знаёмцеся, Валодзя, гэта Валя, — прадставіў .. [Арсен Вікенцьевіч] госцю. Новікаў.

3. Узбудзіць хадайніцтва аб узнагародзе або павышэнні ў чыне. — Напэўна, дырэкцыя прадстаўляе вас да ўзнагароды? — не ўцерпеў пісар. У гэтым запытанні настаўніку пачулася насмешка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)